Адкрыць галоўнае меню

Прынц Генры Уэльскі (англ.: Prince Henry of Wales, поўнае імя Генры Чарльз Альберт Дэвід Маўнтбетэн-Віндзар, англ.: Henry Charles Albert David Mountbatten-Windsor; 15 верасня 1984, Падынгтан, Лондан) — малодшы сын прынца Уэльскага Чарльза і яго першай жонкі прынцэсы Дыяны, унук каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы II. 21 снежня 1984 года быў ахрышчаны архібіскупам Кентэрберыйскім у капліцы Святога Георгія ў Віндзары, дзе атрымаў імя Генры Чарльз Альберт Дэвід Віндзар. З ранняга дзяцінства вядомы пад сямейным імем Гары, якое выкарыстоўваецца нават у афіцыйных крыніцах[3]. У цяперашні час пяты ў чарзе спадчыннікаў прастола Злучанага каралеўства.

Прынц Генры (Гары) Уэльскі
Prince Henry (Harry) of Wales
Прынц Генры (Гары) Уэльскі
Coat of Arms of Harry, Duke of Sussex.svg
Манарх: Елізавета II
 
Адукацыя:
Дзейнасць: пілот верталёта, афіцэр, мецэнат, гулец у пола
Веравызнанне: англіканства
Нараджэнне: 15 верасня 1984(1984-09-15)[1][2] (35 гадоў)
Дынастыя: Віндзорская дынастыя, Брытанская каралеўская сям'я і Mountbatten-Windsor[d]
Бацька: Чарльз, прынц Уэльскі
Маці: Дыяна, прынцэса Уэльская
Жонка: Meghan, Duchess of Sussex[d]
Дзеці: Archie Mountbatten-Windsor[d]
 
Сайт: royal.uk/search/prince-h…
 
Аўтограф: Prince Harry's signature.svg
Манаграма: 100pxpxpx
 
Узнагароды:

Хоць у яго тытулаванні ёсць словы «прынц» (як прэфікс перад імем) і «Уэльскі» (His Royal Highness Prince Henry Charles Albert David of Wales), ён, роўна як і яго брат, не з'яўляецца ўладальнікам тытула «прынц Уэльскі»: тытул належыць выключна непасрэднаму спадчынніку брытанскага прастола, у дадзеным выпадку гэта значыць — яго бацьку Чарльзу. У выпадку, калі ў яго дзядзькі Эндру па-ранейшаму не будзе сыноў, пасля яго смерці Гары, хутчэй за ўсё, атрымае тытул герцага Ёркскага.

Асабісты герб і ўзнагародыПравіць

 
Асабісты герб прынца Гары

Як члену каралеўскай сям'і, на васямнаццацігоддзе яму быў падараваны асабісты герб, заснаваны на гербе манарха Злучанага Каралеўства.

  • Медаль Залатога юбілею каралевы Елізаветы II (2002).
  • Медаль «За ўдзел у ваеннай кампаніі ў Афганістане» (2008)[4]
  • Медаль Дыяментавага юбілею каралевы Елізаветы II (2012)

Вайсковыя званніПравіць

  • 13 красавіка 2006 — карнет (другі лейтэнант) Каралеўскай коннай гвардыі
  • 13 красавіка 2008 — лейтэнант Каралеўскай коннай гвардыі
  • 16 красавіка 2011 — капітан Армейскага паветранага корпуса

Зноскі

  1. Prince Harry of Wales // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Prince Henry Charles Albert David Windsor // The Peerage — 717826 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Prince of Wales - Prince Harry
  4. Prince Harry Gets Medal as Chelsy Cheers Him On 5 мая 2008.

СпасылкіПравіць