Лілібет Сасекская

Прынцэса Лілібет «Лілі» Сасекская (англ.: Princess Lilibet of Sussex, поўнае імя Лілібет Дыяна; 4 чэрвеня 2021, Санта-Барбара) ― чалец брытанскай каралеўскай сям’і, унучка караля Карла III, другое дзіця прынца Гары, герцага Сасекскага, і яго жонкі Меган, герцагіні Сасекскай. Займае сёмае месца ў парадку атрымання ў спадчыну брытанскага пасада[2].

Лілібет Сасекская
англ.: Princess Lilibet of Sussex
Нараджэнне 4 чэрвеня 2021(2021-06-04)[1] (2 гады)
Род Віндзорская дынастыя
Імя пры нараджэнні Лілібет Дыяна Маўнтбетэн-Віндзар
Бацька Гары, герцаг Сасекскі[1]
Маці Меган Маркл[1]
Грамадзянства  Вялікабрытанія
 ЗША

Нараджэнне правіць

Лілібет Дыяна Маўнтбетэн-Віндзар нарадзілася ў шпіталі Санта-Барбара ў горадзе Санта-Барбара, Каліфорнія 4 чэрвеня 2021 года ў 11:40 паводле амерыканскага часа. Яе народзіны, а таксама імя былі абвешчаныя два дні пасля. Дзяўчынку назвалі ў гонар яе прабабулі, каралевы Лізаветы II, чыёю мянушкай была Лілібет[2][3], ды ў гонар бабулі, прынцэсы Дыяны[4]. Мянушка прынцэсы ― Лілі[5]. Яна з’яўляецца малодшым дзіцём герцагаў Сасекскіх і мае старэйшага брата, прынца Арчы[4].

Зноскі

  1. а б в г Lee D. Prince Harry and Meghan announce birth of baby girl — 2021. Праверана 6 чэрвеня 2021.
  2. а б "Prince Harry and Meghan announce birth of baby girl". BBC News. 6 чэрвеня 2021.
  3. Шырынг, Хэйзел (7 чэрвеня 2021). "Queen 'delighted' after Harry and Meghan announce birth of baby girl". BBC News.
  4. а б "Harry and Meghan announce birth of baby daughter, saying: 'She is more than we could have ever imagined'". Sky News. 6 чэрвеня 2021.
  5. Сэд-Мурхаўз, Лорэн. The meaning behind Lilibet 'Lili' Diana Mountbatten-Windsor. CNN (7 чэрвеня 2021).