Элізабэт Дыёр Фол Соу (нар. 1968) — сенегальская юрыст і дзяржаўны дзеяч. Яна была першай жанчынай-пракурорам Сенегала, прызначанай уладамі Рэспублікі ў суд першай інстанцыі ў Сен-Луі у 1976 годзе[1][2]. Яна з’яўляецца ганаровым прэзідэнтам Асацыяцыі жанчын-юрыстаў.

Дыёр Фол Соу
Нараджэнне 1968
Дзейнасць суддзя

Біяграфія правіць

У 1976 годзе Дыёр Фол Соу была прызначаная пракурорам у Сен-Луі[3]. Так яна стала першай жанчынай-пракурорам у гісторыі Сенегала. Яна была нацыянальным дырэктарам па наглядзе за адукацыяй і сацыяльнай абаронай, дырэктарам па юрыдычных пытаннях Санатэл-Оранж  (руск.), юрысконсультам Міжнароднага крымінальнага трыбунала па Руандзе  (руск.), галоўным генеральным пракурорам Апеляцыйнага суда крымінальнага суда Руанды і кансультантам для Міжнароднага крымінальнага суда[4].

Пасля даследавання, прафінансаванага ЮНІСЕФ, па гарманізацыі сенегальскага заканадаўства ў адпаведнасці з канвенцыямі ААН, Дыёр Фол Соу ўзначаліла каманду юрыстаў, якая распрацавала закон Сенегала 1999 года, які забараняе абразанне жаночых палавых органаў.

З 2001 па 2005 гады Даёр Фол Соу была членам Афрыканскага Камітэта экспертаў па правах і дабрабыту дзяцей[5][6].

У 2015 годзе яна стала ганаровым прэзідэнтам аб’яднання журналістаў па гендэру і правах чалавека (Network of journalists in Gender and Human Rights). Дыёр Фол Соу выйшла на пенсію ў 2017 годзе[3].

Працы правіць

  • The Rights of Children in the African Judicial System' («Правы дзяцей у афрыканскай судовай сістэме»), in E. Verhellen (ed.) Understanding children’s Rights, University of Ghent, 1996.

Зноскі

  1. Dior Fall Sow et les droits des femmes : un combat acharné (фр.). lepetitjournal.com. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2020. Праверана 10 сакавіка 2020.
  2. Samarew. Dior Fall Sow, 1ère femme procureure : « le jour où j’ai dit non au pouvoir » (фр.). SAMAREW INFOS (24 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2020. Праверана 10 сакавіка 2020.
  3. а б PORTRAIT: Me Dior Fall Sow, une pionnière toujours aux aguets Архівавана 16 сакавіка 2020., Thiey Dakar, 24 November 2017. Accessed 10 March 2020.
  4. Dior Fall Sow Архівавана 16 сакавіка 2020., ellesolaire.org. Accessed 10 March 2020.
  5. Murray, Rachel. Human Rights in Africa: From the OAU to the African Union (англ.). — Cambridge University Press, 2004. — ISBN 978-1-139-45633-3.
  6. Former Members Архівавана 11 сакавіка 2020., ACERWC. Accessed 10 March 2020.