«Дэдпул і Расамаха» (англ.: Deadpool & Wolverine) — будучы амерыканскі супергеройскі фантастычны фільм, заснаваны на аднайменнам персанажы з коміксаў Marvel, прадзюсаваны студыяй Marvel Studios і Maximum Effort[en], і распаўсюджваны Walt Disney Studios Motion Pictures. Стужка стане працягам фільмаў «Дэдпул» (2016) і «Дэдпул 2» (2018), а таксама 38-й стужкай у медыяфраншызе «Кінематаграфічны сусвет Marvel» (КСМ).

Дэдпул і РасамахаM:
Deadpool & Wolverine
Жанр супергеройскі фільм, баявік і чорная камедыя[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Marvel Studios[d] і Maximum Effort[d]
Краіна
Мова англійская
Год 26 ліпеня 2024 году
Папярэдні фільм
Наступны фільм
IMDb ID 6263850
Афіцыйны сайт (англ.)

Рэжысёрам фільма выступіць Шон Леві. Сцэнарыстамі стануць Рэт Рыз, Пол Вернік, Вэндзі Маліна і Лізі Маліна-Лагэлін. Галоўную ролю згуляе Раян Рэйнальдс. Таксама ў фільме з’явіцца Х’ю Джэкман.

Фільм выйдзе ў пракат 8 лістапада 2024 года. Ён стане першым фільмам Шостай фазы КСМ.

Акторскі склад правіць

  • Раян Рэйнальдс — Уэйд Уілсан / Дэдпул: языкаты наёмнік з паскоранай рэгенерацыяй і шрамамі на целе, атрыманымі пасля жудаснага эксперыменту.
  • Х’ю Джэкман — Джэймс «Логан» Хоўлет / Расамаха: мутант з дзіўнай здольнасцю да рэгенерацыі. Па словах акцёраў, фільм не будзе звязаны з падзеямі стужкі «Логан» (2017), у якой персанаж памірае.
  • Эма Корын у ролі Касандры Новы: мутант з тэлекінетычнай ды тэлепатычнай здольнасцю, сястра-блізнюк Чарльза Ксавьерыя
  • Роб Дэлейні ў ролі Пітэра: член каманды X-Force
  • Марэна Бакарын у ролі Ванэсы: нарэчанай Уілсана
  • Каран Соні ў ролі Допіндэра: таксіст а таксама прыхільнік Уілсана
  • Мэцью Макфэйен у ролі Парадокса: агент TVA
  • Аарон Стэнфард у ролі Джона Алердайса / Пыро

Зноскі

Спасылкі правіць