Дэльта Нёмана (літ.: Nemuno delta, ням.: Memel Niederung) — дэльта ракі Нёман каля месца яе ўпадзення ў Балтыйскае мора. Фармуецца сеткай рэчышчаў і рачных каналаў, ствараючы польдары і водна-балотныя ўгоддзі. Прыродныя багацці гэтага рэгіёна ствараюць добрыя ўмовы для развіцця экатурызму.

Нёман

Асноўным адгалінаваннем Нёмана з’яўляецца Атмата. Астатнія: Пакальне, Упайце, Скірвіце, Варусне і іншыя[1]. Пасярэдзіне дэльты знаходзіцца самы буйны востраў у Літве — Русне. На востраве знаходзіцца самае вялікае паселішча ў дэльце ракі, з насельніцтвам у 2,5 тыс. жыхароў.

Дэльта правіць

Балоты ў дэльце Нёмана абаронены Рамсарскай канвенцыяй. У мэтах абароны дзікай прыроды і садзейнічанню навуковым даследаванням, у 1992 годзе быў створаны Рэгіянальны парк дэльты Нёмана[1]. Ён займае 239,5 км², і складаецца з 14 запаведнікаў і аднаго вадаёма. Каля 20% тэрыторыі парку пакрыта вадой. З 1999 г. кожны кастрычнік Літоўскае таварыства арнітолагаў[2] і адміністрацыя парку арганізуюць назіранне за птушкамі. Кожны год дэльта затапляецца, але самымі вялікімі пагрозамі для яе з'яўляюцца забруджванне навакольнага асяроддзя, развіццё сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і турызму.

 
Рэчышча Атмата

Кожную вясну, у перыяд шлюбнага сезона, дэльту Нёмана напаўняе мноства відаў птушак. Агульная колькасць відаў — каля 200, з якіх каля 40 былі ўключаны ў літоўскую Чырвоную кнігу. Дэльта Нёмана таксама з'яўляецца важным прыпынкам для пералётных птушак. Мільёны птушак, якія прадстаўляюць мноства відаў, пралятаюць праз гэты рэгіён кожны год. Сярод іх сустракаюцца і прадстаўнікі відаў, якія знікаюць, такіх як арлан-белахвост, казарка белашчокая, жураўліныя, чорнаваллёвік, чарацянка вяртлявая.

Галоўны навуковы цэнтр размешчаны на мысе Вянце[3][4]. У 1929 годзе літоўскі заолаг Тадас Іванаўскас заснаваў тут адну з першых у Еўропе станцый кальцавання птушак[5]. Было выяўлена, што акальцаваныя на мысе птушкі мігравалі ў Іран, Егіпет і нават у Паўднёвую Афрыку.

Да млекакормячых, якія жывуць у дэльце, адносяцца: лісы, бабры, лосі, дзікі і выдры.

Яшчэ адным цікавым элеметам дэльты з'яўляецца возера Кроку Ланка, размешчанае каля вусця ракі[4]. Узнікла яно ў выніку аддзялення ад Куршскага заліва. Гэта найбольшае возера, размешчанае ў дэльце, памерам 7,93 км² і адзінае ў Літве возера марскога паходжання.

Панарама правіць

Мыс Вянце


Зноскі

  1. а б Litwa: przewodnik (польск.). Oficyna Wydawnicza "Rewasz" (1 студзеня 2005).
  2. BirdLife International. Our Partners | BirdLife.
  3. e-solution: Gaumina www.gaumina.lt. Delta Niemna(недаступная спасылка). www.lithuania.travel. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2016. Праверана 16 мая 2019.
  4. а б LITWA. W DELCIE NIEMNA. echodnia.eu.
  5. "Bez Recepty": Wycieczka na Litwę(недаступная спасылка). bez-recepty.pgf.com.pl. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2016. Праверана 16 мая 2019.

Спасылкі правіць