Дэрпцкае біскупства

Дэрпцкае біскупства (ням.: Bistum Dorpat) — духоўна-феадальнае княства ў Лівонскай Канфедэрацыі, якое існавала ў 12241558 гадах у паўднёва-ўсходняй частцы сучаснай Эстоніі на тэрыторыі паветаў Тартумаа, Пылвамаа, Вырумаа, Йыгевамаа і Валгамаа. Цэнтр у горадзе Дэрпце (Юр'еве). Межы біскупства не супадалі з межамі замацаванай за біскупам каталіцкай дыяцэзіі: апошняя, апроч самога біскупства, уключала землі на захад ад яго, якія належалі Лівонскаму ордэну.

Дэрпцкае біскупства
Ecclesia Tarbatensis
Bistum Dorpat
Герб
Герб
Краіна Лівонія
Адміністрацыйны цэнтр Дэрпт
Найбуйнейшыя гарады Одэнпэ
Дата ўтварэння 12241558
Дата скасавання 1558
Біскупы (спіс)
Афіцыйныя мовы нямецкая, лацінская
Дэрпцкае біскупства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У гады свайго росквіту Лівонскі ордэн, Рыжскае архібіскупства, Дэрпцкае, Курляндскае і Эзэль-Вікскае біскупствы ўтваралі так званую Лівонскую канфедэрацыю пяці феадальных дзяржаў сярэдневяковай Прыбалтыкі[1], якая ўвесь час канфліктавала як са славянамі (Наўгародская рэспубліка, Вялікае Княства Літоўскае, Каралеўства Польскае), так і са скандынаўскімі краінамі (Швецыя, Данія).

Фармальнай нагодай да паходаў нямецкіх крыжакоў было заваяванне і хрысціянізацыя эстаў, а асноўнай мэтай — каланізацыя земляў. Першым біскупам дэрпцкім быў Герман Буксгеўдэн, брат рыжскага біскупа і кіраўніка Лівонскага крыжовага паходу Альберта Буксгеўдэна.

На чале біскупства стаяў каталіцкі біскуп, якога выбіралі капітулам саборных канонікаў, гэта значыць калегіяй вышэйшых мясцовых кафедральных святароў. Біскуп быў таксама найбуйнейшым феадалам-землеўладальнікам княства, хоць частка яго земляў была перададзена ў рукі ваенных, якія сталі васаламі біскупа. Нямецкае духавенства і рыцары-феадалы наклалі феадальныя павіннасці на раней свабоднае мясцовае эсцкае і славянскае сялянства.

Гісторыя

правіць

У 1211 г. біскуп рыжскі Альберт заснаваў Леальскую дыяцэзію на захадзе Эстоніі. У 1223—1224 гадах эсты ў саюзе са славянскім князем Вячкам беспаспяхова абаранялі горад Юр'еў ад нямецкіх рыцараў-крыжакоў. Пасля ўзяцця немцы пераназвалі яго ў Дорпат (ням.: Dorpat), ці Дэрпт, а біскуп леальскі Герман у 1224 г. выбраў яго ў якасці сваёй новай рэзідэнцыі, стаўшы біскупам дэрпцкім. 6 лістапада 1225 г. рымскі кароль Генрых зацвердзіў яго дэрпцкім князем.

У 1242 г. эсцкае войска біскупа Германа пацярпела паражэнне ад наўгародскага князя Аляксандра Неўскага ў знакамітым Лядовым пабоішчы.

Дакументальна вядома, што ў 1268 г. біскуп дэрпцкі Фрэдрык называў сябе яшчэ і «біскупам карэльскім», але паходжанне гэтага тытула застаецца незразумелым[2].

Дэрпцкае біскупства таксама вяло актыўны гандаль у рамках Ганзейскага саюза.

У канцы XIV ст. біскупам дэрпцкім стаў Дытрых Дамеров, закляты вораг Лівонскага ордэна, які ўступіў у кааліцыю супраць яго з Вялікім Княствам Літоўскім, Мекленбургам і віталійскімі братамі (вядомымі піратамі Балтыйскага мора). Ён нават папрасіў англійскага караля Рычарда II узяць Дэрпт пад яго пратэкцыю. Ордэн беспаспяхова атакаваў біскупства ў 1379 г. і пасля заключэння мірнага пагаднення страціў права закліку васалаў біскупа да ўдзелу ў ваенных кампаніях.

У апошнія гады існавання біскупства ў яго пагоршыліся адносіны з Расіяй, што стала пасля асноўнай нагодай да Лівонскай вайны. Цар Іван Грозны запатрабаваў, каб біскупства выплаціла яму велізарную даніну ў 40 000 талераў. Ён настойваў, што Дэрпт з'яўляўся старажытнай славянскай крэпасцю Юр'евам, маючы на ўвазе кароткі перыяд славянскага ўплыву ў землях эстаў, якія падпарадкаваў князь Яраслаў Мудры ў 1030—1061 гг. Кіраўніцтва біскупства спрабавала паменшыць суму даніны для працягу перамір'я, але цар адмовіўся ад дыпламатычных мер і абвясціў вайну. У 1558 г. Дэрпт быў узяты расійскімі войскамі і Дэрпцкае біскупства спыніла сваё існаванне.

 
Разваліны сабора ў Тарту

Знешняя палітыка

правіць
 
Дыяцэзія дэрпцкага біскупа (абведзена блакітным колерам) і Дэрпцкае біскупства (заліта блакітным колерам). Белым колерам пазначаны землі Лівонскага ордэна.

Агульная плошча Дэрпцкага біскупства ў перыяд найбольшай экспансіі германскіх крыжакоў склала каля 9600 км?. Пазней, па волі Ордэна, дэрпцкі біскуп таксама стаў вырашаць царкоўныя пытанні ў ордэнскіх землях непасрэдна на захад ад біскупства (да Рыжскага і Пярнускага заліваў Балтыйскага мора). З усіх бакоў, акрамя ўсходняга, біскупства акружалі землі рыцараў Лівонскага ордэна, на ўсходзе з ім спачатку межавала Наўгародская рэспубліка, былыя васальныя землі якой ордэн і біскупства, уласна, і займалі. Затым пасля аб'яднання рускіх земляў галоўным усходнім суседам стала Рускае царства (Маскоўская дзяржава).

Біскупства мела ўскраіннае становішча, а таму праводзіла вельмі варожую палітыку крыжовых паходаў у стаўленні да суседніх славянскіх земляў пры падтрымцы ордэна і Папы Рымскага. Галоўную ролю ў стрымліванні біскупства ў межах пачатку XII стагоддзя адыгрывала старажытная крэпасць Ізборск, якая атрымала за гераічнасць сваіх абаронцаў мянушку «Жалезны горад».

У XVI стагоддзі Дэрпцкае біскупства перажыло востры ўнутраны крызіс з-за феадальнай міжусобіцы, а таксама барацьбы каталікоў з пратэстантамі падчас працэсу Рэфармацыі[1]. Часткова славянізаваныя ў X—XIII стст. эсты-сету пры гэтым захоўвалі прыхільнасць да праваслаўя нават ва ўмовах моцнага рэлігійнага ціску з боку нямецкага духавенства. Скарыстаўшыся рэлігійнымі канфліктамі ў біскупстве, у 1558 годзе Іван Грозны спыніў яго існаванне, захапіўшы яго сталіцу Дэрпт. Пасля гэтага ў праваслаўе перайшла і частка мясцовых балтыйскіх немцаў, якая стамілася ад каталіцка-пратэстанцкіх звад[крыніца?].

Цэнтрам біскупства быў Дэрпцкі замак (эст.: Toomemagi). Ён быў пашкоджаны падчас Паўночнай вайны і ў XVIII ст. быў разабраны, пазней (у пачатку XIX ст.) на яго месцы была пабудавана абсерваторыя. Дэрпцкі сабор быў пашкоджаны падчас пратэстанцкай рэфармацыі і знаходзіцца ў разбураным стане з XVII ст.

Акрамя Дэрпта, у біскупстве было яшчэ пяць каменных замкаў:

  • Одэнпэ — старажытны цэнтр Угандзі і першая каменная крэпасць у біскупстве;
  • Кірумпэ і Нейгаўзен знаходзіліся на важнай і старажытнай дарозе, якая злучала Дэрпт са Псковам;
  • Ольдэнтарн і Варбеке (Кастэр) знаходзіліся на рацэ Эмбах, якая злучала Дэрпт з Чудскім возерам.

Дэрпцкія біскупы

правіць

Зноскі

  1. а б Дерптское (Тартуское) епископство — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
  2. Excerpt from sources Архівавана 27 верасня 2007.. In Latin. Hosted by the National Archive of Finland Архівавана 15 верасня 2010.. See [1] Архівавана 8 чэрвеня 2007. and Diplomatarium Fennicum from the menu.

Спасылкі

правіць