Евангелле Ады
Евангелле Ады (Трыр, гарадская бібліятэка, Кодэкс 22) — каралінгскі евангелістарый канца VIII — пачатку IX стагоддзя. Рукапіс захоўваецца ў гарадской бібліятэцы горада Трыр, Германія.
| ||
Евангелле Ады | ||
Матэрыял | Вялень | |
---|---|---|
Муніцыпальная бібліятэка Трыра[d] | ||
(інв. Hs 22) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьМанускрыпт змяшчае прысвячэнне сястры Карла I Вялікага Адзе, адкуль і атрымаў сваю назву. Кніга напісана на вялені (пергаменце з цялячай скуры) каралінгскім мінускулам і мае памер 14,5 на 9,625 цаляў. Манускрыпт Евангелле Ады з’яўляецца адным з групы ілюмінаваных манускрыптаў, створаны колам скрыпторыяў, якое сучаснымі навукоўцамі называецца «школай Ады ». Іншыя кнігі школы Ады, якія захаваліся да нашага часу, уключаюць Евангелле Гадэскалька, Залаты кодэкс з Лорша, Евангелістарый Святога Медара Суасонскага, Залатое Евангелле Харлі і Каранацыйнае Евангелле ; усяго да гэтай школы прылічаюць 10 манускрыптаў.
Ілюмінацыі манускрыпта ўключаюць багата ілюстраваную першую старонку Евангелля ад Матфея і партрэты евангелістаў Матфея, Марка і Лукі. У ілюмінаціях прасочваецца ўплыў астраўнога , італьянскага і візантыйскага мастацтва. Партрэты евангелістаў выкананы ў класічным антычным стылі, характэрным для Каралінгскага Адраджэння.
У 1499 годзе манускрыпт атрымаў багатую залатую вокладку, у якую ўключана Арлінае камеа Позняй Антычнасці, якое адлюстроўвае сям’ю імператара Канстанціна[1].
Зноскі
- ↑ Орлине камео інтерпретується в контексті діяльності Костянтина згідно з роботою Пола Стефенсона «Constantine, Roman Emperor, Christian Victor», 2010:126fand bibliography.