Ежы Бінчыцкі (польск.: Jerzy Bińczycki, 6 верасня 1937, Кракаў, Польшча — 2 кастрычніка 1998, там жа) — польскі акцёр тэатра і кіно.

Ежы Бінчыцкі
Дата нараджэння 6 верасня 1937(1937-09-06)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 1998(1998-10-02)[1][2] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Elżbieta Bińczycka[d]
Дзеці Ян Бінчынскі[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр
Узнагароды
залаты крыж Заслугі афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы
IMDb ID 0082761
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1961 годзе Ежы Бінчыцкі скончыў Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу імя Людвіга Сольскага ў Кракаве. З 1961 па 1965 год працаваў у тэатры С. Выспянскага ў Катавіцы. У гэтым тэатры дэбютаваў у спектаклі «Людзі Царства» паводле п’есы амерыканскага пісьменніка Роберта Пена. З 1965 года працаваў акцёрам у кракаўскім Старым тэатры. Сыграў на сцэне гэтага тэатра мноства роляў. Таксама выявіў сябе як рэжысёр. У 1975 годзе стварыў два спектаклі паводле апавяданняў Чэхава.

З 1 ліпеня 1998 года Ежы Бінчыцкі быў на пасадзе дырэктара Старога тэатра.

Памёр ад сардэчнага прыступу 2 кастрычніка 1998 года.

Творчасць правіць

Першую эпізадычную ролю паліцыянта сыграў у 1962 годзе ў польскім кінафільме «Drugi brzeg». У наступныя гады здымаўся ў розных кінастужках, граў невялікія ролі. У 1975 годзе сыграў адну з важных роляў Багуміла ў фільме «Ночы і дні» польскага рэжысёра Ежы Антчака (адаптацыя рамана Марыі Дамброўскай). За гэтую ролю Ежы Бінчыцкі атрымаў польскія кінематаграфічныя ўзнагароды Дзяржаўная прэмія Польшчы (1976), прэмія на кінафестывалі ў Гданьску (1975), Прэмія «Gwiazda Filmowego Sezonu» (1976) і намінаваўся на Оскар.

У 1981 годзе адыграў галоўную ролю Рафала Вільчура ў меладраме Ежы Гофмана «Знахар», у 1987 годзе — галоўную ролю ў яго фільме «Палата № 6».

Зноскі

  1. а б Jerzy Bińczycki // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jerzy Bińczycki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. выгрузка даных FreebaseGoogle.