Ежы Валінскі

танцоўшчык

Ежы Валі́нскі (1765?, г. Паставы — 28 чэрвеня 1840) — танцоўшчык.

Ежы Валінскі
Дата нараджэння 1765
Месца нараджэння Паставы
Месца смерці 28 чэрвеня 1840
Тэатр Тэатр Антонія Тызенгаўза

БіяграфіяПравіць

Да 1785 года прыгонны А.Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетных школах у Гродне і Паставах (у Ф. Г. Ле Ду).

У 17851794 гадах уваходзіў у трупу «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, удзельнічаў у спектаклях у каралеўскім замку і ў Лазенках, на сцэне Нацыянальнага тэатра.

Танцаваў сольныя партыі ў балетах «Казакі», «Лукас і Калінета», «Каралева Ванда».

Пасля паўстання 1794 года выступаў у Варшаве ў спектаклях антрэпрыз С.Галнiцкага і К.Аўсінскага.

У 1795 годзе працаваў у Гродне, пазней (да 1799 года) у трупах Трускаляскіх і В.Багуслаўскага.

У 18001823 гадах выкладчык танцаў.

ЛітаратураПравіць