Ежы Гофман (езуіт)
Ежы Гофман (Офман) (польск.: Jerzy Hoffman (Offman), каля 1597, Жамойць — 4 кастрычніка 1668, Вільня) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Ежы Гофман | |
---|---|
польск.: Jerzy Hoffman (Offman) | |
Дата нараджэння | 1597 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1668 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | святар |
Уступіў у Таварыства Ісуса 4 лістапада 1614 г. у Вільні. Прэфект школ у Крожах (1627—1629), суперыёр у Варні (1629—1631), прыдворны місіянер епіскапа Абрагама Войны у Крожах (1630—1631). Прафесар Св. Пісання (1631—1633) і маральнай тэалогіі (1636) Віленскай акадэміі, а потым рэктар Нясвіжскага (1637—1637) і Полацкага (1638—1640) езуіцкіх калегіумаў. Сакратар правінцыяла (1652—1655), а ў 1652 г. — разам з Жыгімонтам Лаўксмінам прадстаўляў Літоўскую правінцыю Ордэна на Х Генеральнай кангрэгацыі ў Рыме[1][2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.