Езярышчанскі бой
Езярышчанскі бой — аперацыя партызан 2-й і 4-й Беларускіх брыгад па разгрому фашысцкага гарнізона на станцыі Езярышча Мехаўскага раёна з мэтай зрыву перавозак па чыгунцы Невель — Віцебск. Агульнае кіраўніцтва аперацыяй ажыццяўляў начальнік аб'яднанага штабу партызанскіх войск Полацкай зоны А. Я. Марчанка.
Езярышчанскі бой | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 6—7 верасня 1942 | ||
Месца | станцыя Езярышча | ||
Вынік | перамога партызан | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Бой
правіць3 групы (каля 100 чалавек) з атрадаў 2-й Беларускай партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі ў ноч з 6 на 7 верасня 1942 года нанеслі асноўны ўдар па станцыі. У гэты час 3 атрады 4-й Беларускай партызанскай брыгады, якія дзейнічалі з поўдня і з захаду ад станцыі Езярышча, адцягнулі на сябе агнявыя сілы праціўніка, чым забяспечылі поспех партызан 2-й Беларускай брыгады. Партызаны знішчылі чыгуначную станцыю, склады з боепрыпасамі, харчаваннем і ваеннай маёмасцю, прывялі ў непрыгоднасць чыгуначнае палатно, спалілі будынкі пошты і гасцініцы-рэстарана, забралі апаратуру дыспетчарскага ўпраўлення і радыёапаратуру, знішчылі каля 55 фашыстаў.
Літаратура
правіць- М. У. Філімоненкаў. Езярышчанскі бой // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 206. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.