Ефрасіння Яфрэмаўна Маршалава

Ефрасіння Яфрэмаўна Маршалава (3 сакавіка 1919, в. Дзяругі (зараз Каўровае), Дубровенскі раён — 14 красавіка 1999) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Ефрасіння Яфрэмаўна Маршалава
Дата нараджэння 3 сакавіка 1919(1919-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1999(1999-04-14) (80 гадоў)
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна
ордэн «Матчына слава» I ступені ордэн «Матчына слава» II ступені ордэн «Матчына слава» III ступені

БіяграфіяПравіць

З 1944 года па 1956 год працавала паляводам ў калгасе «Наперад», а з 1956 года — звеннявой па вырошчванні льну ў калгасе імя XX з’езд КПСС Дубровенскага раёна.

Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўкі льну.

Ефрасіння Яфрэмаўна Маршалава — маці дзевяці дзяцей. Узнагароджана ордэнам «Матчына слава» 1-й, 2-й і 3-й ступені.

У 1975 годзе прымала ўдзел у міжнароднай сустрэчы жанчын у Мінску.

УзнагародыПравіць

  • Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
  • Ордэн Леніна — двойчы
  • Ордэн «Мацярынская Слава» 1-й, 2-й і 3-й ступені

ЛітаратураПравіць

  • Маршалава Ефрасіння Яфрэмаўна // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 502
  • Маршалова Ефросинья Ефремовна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 273.
  • Маршалова Ефросинья Ефремовна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 150.