Еўдакія Георгіеўна Грыневіч
Еўдакія Георгіеўна Грыневіч (17 снежня 1938, Ташкент) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1972).
Еўдакія Георгіеўна Грыневіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1972) |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Ташкенцкі політэхнічны інстытут у 1962 годзе, аспірантуру ў 1970 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Ташкента, з 1979 года — старшы навуковы супрацоўнік БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьУдзельнічала ў распрацоўцы серыі блакаваных жылых дамоў для сяла, шматпавярховых жылых дамоў (1972—1976). Апублікавана больш 30 прац, у т.л.: «Некаторыя пытанні сістэмнай арганізацыі даследаванняў гарадскога асяроддзя» (1976), «Перадумовы фарміравання малапавярховых жылых структур павышанай шчыльнасці ў гарадах Беларусі» (1979), «Архітэктурна-планіровачная і тыпалагічная арганізацыя жылых тэрыторый гарадскіх паселішчаў» (1987, у аўтарскім калектыве), «Фарміраванне і развіццё комплексных тэрытарыяльных сістэм» (1987, у аўтарскім калектыве).
Зноскі
Літаратура
правіць- Гриневич Евдокия Георгиевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)