Еўрапейская кінапрэмія 2022

35-я цырымо́нія прысуджэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі, якая ўручаецца Еўрапейскай кінаакадэміяй для прызнання дасягненняў у еўрапейскай кінавытворчасці, адбылася ў канферэнц-зале «Harpa[en]» ў Рэйк’явіку, Ісландыя, 10 снежня 2022 года. На ўзнагароду прэтэндавалі фільмы, першыя афіцыйныя паказы якіх прайшлі з 1 чэрвеня 2021 года па 31 мая 2022 года і былі зняты еўрапейскімі рэжысёрамі.

35-я Еўрапейская кінапрэмія
англ.: 35th European Film Awards
Агульныя звесткі
Дата 10 снежня 2022
Месца Рэйк’явік
Арганізатар Еўрапейская кінаакадэмія
Узнагароды
Фільм «Трыкутнік смутку»
Рэжысёр Рубен Эстлунд
«Трыкутнік смутку»
Акцёр Златка Бурыч
«Трыкутнік смутку»
Актрыса Вікі Крыпс
«Карсаж»
Афіцыйны сайт кінапрэміі
← 34-я цырымонія36-я цырымонія→

Нямецкая актрыса, рэжысёр і сцэнарыст Маргарэт фон Трота[en] атрымала Прэмію за жыццёвыя дасягненні, а палестынскі акцёр і рэжысёр Эліа Сулейман[en] быў удастоены Прэміі за дасягненні ў сусветным кінематографе.

Пераможцы і намінанты правіць

Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў і намінантаў. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона       і прыводзіцца першым.

Узнагароды за фільм правіць

Намінацыя Фільм Рэжысёр(ы) Краіны-вытворцы Сп.
Найлепшы еўрапейскі фільм «Трыкутнік смутку» Рубен Эстлунд  ,  ,  ,  
«Алькарас» Карла Сіман[en]  ,  
«Блізка[en]» Лукас Донт[en]  ,  ,  
«Карсаж» Мары Кройцэр[en]  ,  ,  ,  
«Святы павук» Алі Абасі  ,  ,  ,  

Персанальныя ўзнагароды правіць

Намінацыя Фота Намінант(ы) Фільм
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр   Рубен Эстлунд «Трыкутнік смутку»
Алі Абасі «Святы павук»
Аліс Дзіоп[en] «Сен-Амер»
Лукас Донт[en] «Блізка[en]»
Мары Кройцэр[en] «Карсаж»
Ежы Скалімоўскі «Іа»
Найлепшая еўрапейская актрыса   Вікі Крыпс[en] «Карсаж»
Мельтэм Каптан[en] «Рабіе Курназ супраць Джорджа Буша[en]»
Пенелопа Крус «Паралельныя маці»
Леа Сейду[en] «Адным цудоўным ранкам[en]»
Зара Амір Эбрахімі[en] «Святы павук»
Найлепшы еўрапейскі акцёр   Златка Бурыч[en] «Трыкутнік смутку»
Ідэн Дамбрыне[de] «Блізка[en]»
Эліат Кросет Хове[da] «Зямля Бога[en]»
Пол Мескал «Сонца маё[en]»
П’ерфранчэска Фавіна[en] «Настальгія[en]»
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст   Рубен Эстлунд «Трыкутнік смутку»
Алі Абасі, Афшын Камран Бахрамі[d] «Святы павук»
Кенет Брана «Белфаст»
Арнаў Вілара[fr], Карла Сіман[en] «Алькарас»
Лукас Донт[en], Анджэла Тэсенс[d] «Блізка[en]»

Ганаровыя ўзнагароды правіць

Узнагарода Фота Лаўрэат Сп.
Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні   Маргарэт фон Трота[en]
Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе   Эліа Сулейман[en]

Зноскі правіць

Спасылкі правіць