Еўрапейская кінапрэмія 2023

36-я цырымо́нія ўручэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі адбылася 9 снежня 2023 года ў «Mercedes-Benz Arena» у Берліне[1]. На мерапрыемстве ўзнагароджваюцца еўрапейскія фільмы[hu], афіцыйна прадстаўленыя ў перыяд з 1 чэрвеня 2022 года па 31 мая 2023 года і прызнаныя найлепшымі па выніках галасавання больш чым 4400 членаў Еўрапейскай кінаакадэміі.

36-я Еўрапейская кінапрэмія
англ.: 36th European Film Awards
Агульныя звесткі
Дата 9 снежня 2023
Месца Берлін
Арганізатар Еўрапейская кінаакадэмія
Узнагароды
Фільм «Анатомія падзення»
Рэжысёр Жусцін Трые
«Анатомія падзення»
Акцёр Мадс Мікельсен
«Бастард»
Актрыса Сандра Хюлер
«Анатомія падзення»
Афіцыйны сайт кінапрэміі
← 35-я цырымонія37-я цырымонія→

Узнагароды прысуджаліся ў 26 катэгорыях[2]. Трыумфатарам цырымоніі стала французская стужка «Анатомія падзення», якая атрымала ўзнагароды за Найлепшы фільм, Найлепшую рэжысуру, Найлепшы сцэнарый, Найлепшую актрысу і Найлепшы мантаж.

Брытанская актрыса Ванеса Рэдгрэйв атрымала Прэмію за жыццёвыя дасягненні, а іспанская рэжысёрка Ізабэль Кайшэт[en] была ўдастоена Прэміі за дасягненні ў сусветным кінематографе.

Пераможцы і намінанты

правіць

Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў і намінантаў. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона       і прыводзіцца першым.

Узнагароды за фільм

правіць
Намінацыя Фільм Рэжысёр(ы) Краіны-вытворцы Сп.
Найлепшы еўрапейскі фільм «Анатомія падзення» Жусцін Трые  
«Апалае лісце» Акі Каўрысмякі  ,  
«Зона інтарэсаў» Джонатан Глейзер  ,  ,  
«Зялёная мяжа[en]» Агнешка Холанд  ,  ,  ,  
«Я — капітан» Матэа Гаронэ  ,  

Персанальныя ўзнагароды

правіць
Намінацыя Фота Намінант(ы) Фільм
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр   Жусцін Трые «Анатомія падзення»
Матэа Гаронэ «Я — капітан»
Джонатан Глейзер «Зона інтарэсаў»
Акі Каўрысмякі «Апалае лісце»
Агнешка Холанд «Зялёная мяжа[en]»
Найлепшая еўрапейская актрыса   Сандра Хюлер «Анатомія падзення»
Леані Бенеш[en] «Настаўніцкая[en]»
Міа Макена-Брус[en] «Як займацца сексам[en]»
Алма Пёюсці[en] «Апалае лісце»
Сандра Хюлер «Зона інтарэсаў»
Эка Чаўлеішвілі[d] «Дрозд дрозд ажына[d]»
Найлепшы еўрапейскі акцёр   Мадс Мікельсен «Бастард»
Юсі Ватанен[en] «Апалае лісце»
Джош О’Конар[en] «Хімера[en]»
Крысціян Фрыдэль[en] «Зона інтарэсаў»
Томас Шуберт[de] «Чырвоныя нябёсы[en]»
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст   Артур Арары[en] (на фота), Жусцін Трые «Анатомія падзення»
Джонатан Глейзер «Зона інтарэсаў»
Акі Каўрысмякі «Апалае лісце»
Агнешка Холанд, Габрыэля Лазаркевіч-Сечка[d], Мацей Пісук[pl] «Зялёная мяжа[en]»
Ількер Чатак[de], Ёханес Дункер[de] «Настаўніцкая[en]»

Ганаровыя ўзнагароды

правіць
Узнагарода Фота Лаўрэат Сп.
Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні   Ванеса Рэдгрэйв
Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе   Ізабэль Кайшэт[en]

Крыніцы

правіць
  1. The 36th European Film Awards in Berlin (англ.). European Film Academy (27 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023.
  2. The Award (англ.). European Film Academy (27 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2022.

Спасылкі

правіць