Ванеса Рэдгрэйв
Ванеса Рэдгрэйв CBE (англ.: Vanessa Redgrave; нар. 30 студзеня 1937) — брытанская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» 1978 года.
Ванеса Рэдгрэйв | |
---|---|
Vanessa Redgrave | |
Дата нараджэння | 30 студзеня 1937[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Michael Redgrave[d][3] |
Маці | Rachel Kempson[d][3] |
Муж | Tony Richardson[d][4] і Franco Nero[d][4] |
Дзеці | Natasha Richardson[d], Джаэлі Рычардсан[d] і Carlo Gabriel Nero[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1958 — цяпер. час |
Узнагароды |
«Оскар» (1977) BAFTA (2009) |
IMDb | ID 0000603 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКінакар’ера
правіцьВанеса Рэдгрэйв нарадзілася 30 студзеня 1937 года ў Лондане ў сям’і акцёра Майкла Рэдгрэйва і актрысы Рэйчэл Кемпсан.
У 1954 годзе паступіла ў школу музыкі і драмы Central School of Speech and Drama. Упершыню з’явілася на тэатральнай сцэне ў 1957 годзе разам з бацькам. З 1961 года яна выступае з Каралеўскай шэкспіраўскай трупай. У кіно Ванеса Рэдгрэйв стала вядомай пасля фільма «Морган: прыдатны выпадак для лячэння» (1966). Актрыса атрымала прэмію Канскага кінафестывалю, а таксама намінацыі на «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA.
Іншыя вядомыя карціны ранняга перыяду — «Фотапавелічэнне» Мікеланджэла Антаніёні (1966), «Айседора» (1968) — пра жыццё балярыны Айседоры Дункан, «Марыя — каралева Шатландыі» (1971).
У 1977 годзе Рэдгрэйв іграе разам з Джэйн Фондай у фільме «Джулія» рэжысёра Фрэда Цынемана. За гэту ролю яна была ганаравана прэміі «Оскар» у намінацыі «лепшая актрыса другога плану». У тым жа годзе яна прадзюсавала і агучвала дакументальны фільм «Палесцінец», у якім удзельнічала ў сцэне танца з аўтаматам Калашнікава. У сувязі з гэтым групоўка Jewish Defense League (якая фігуравала ў справаздачах ФБР як экстрэмісцкая і тэрарыстычная[6]) арганізавала пікеты падчас цырымоніі ўручэнні прэміі. Глава гэтай арганізацыі вінаваціў Рэдгрэйв у падтрымцы палестынцаў. Нягледзячы на прысутнасць на вуліцы актывістаў JDL, Рэдгрэйв у сваёй правмове выступіла з асуджэннем усіх форм таталітарызму і сказала, што ні яе, ні Кінаакадэмію не запалохае «кучка сіянісцкіх хуліганаў, чые паводзіны абражаюць годнасць усіх яўрэяў»[7]. Яе выступ быў сустрэты «здзіўлена адкрытымі ротамі, воклічамі неўхвалення і воплескамі».
Пазней Рэдгрэйв выконвала ролі ў фільмах «Бостанцы» (1985) — намінацыі на «Оскар» і «Залаты глобус», «Говардс Энд» (1991) — намінацыя на «Оскар», «Місія невыканальная» (1996), «Уайльд» (1997), «Перапыненае жыццё» (1999). Рэдгрэйв працягвае іграць у кіно і тэатры.
Асабістае жыццё
правіцьБыла замужам за рэжысёрам Тоні Рычардсанам у 1962—1967 гадах, шлюб з якім распаўся з-за захапленні апошняга французскай актрысай Жаннай Маро. Ад Рычардсана яна нарадзіла дзвюх дочак: Наташа Рычардсан (1963—2009) і Джоэлі Рычардсан, якія таксама сталі актрысамі. У Ванесы Рэдгрэйв ёсць сын ад Франка Нера, з якім яна здымалася ў «Камелоце». У 2006 годзе актрыса выйшла за Нера замуж. Вядомы раман Рэдгрэйв з акцёрам Цімаці Далтанам. Яе сястра Лін Рэдгрэйв і брат Корын Рэдгрэйв таксама былі акцёрамі, абодва сканалі ад рака ўвесну 2010 года.
Фільмаграфія
правіць- (1993) «Верабей» — сястра Агата
Зноскі
правіць- ↑ Vanessa Redgrave // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vanessa Redgrave // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б The International Who's Who of Women 2006 — Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ High Profile Alumni — Цэнтральная Школа сцэнічнай мовы і драматычнага мастацтва.
- ↑ Terrorism 2000/2001 (англ.)
- ↑ Redgrave’s «Zionist Hoodlums» Speech Shocks Hollywood
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ванеса Рэдгрэйв
- Ванеса Рэдгрэйв на сайце «Internet Movie Database» (англ.)