Еўрапейскі квартал (Люксембург)
Еўрапейскі квартал (англ.: European Quarter, фр.: Quartier européen, ням.: Europaviertel) — раён у паўночна-ўсходняй частцы горада Люксембург, дзе размяшчаюцца ўстановы Еўрапейскага саюза. З’яўляецца часткай квартала Кірхберг.
Люксембург з’яўляецца радзімай аднаго з бацькоў-заснавальнікаў ЕС Рабера Шумана, які ў 1950 годзе высунуў план аб’яднання галін прамысловасці шэрагу заходнееўрапейскіх дзяржаў, што прывяло да ўзнікнення Еўрапейскіх супольнасцяў (папярэднік ЕС). У Люксембургу таксама прайшоў першы збор краін-членаў Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі пад старшынствам Жана Манэ.
У Люксембургу, Бруселі і Страсбургу размясціліся інстытуты ЕС. Для Еўрапейскага квартала ў Люксембургу быў выбраны раён Кірхберг, дзе з 1952 года размясціліся:
- Генеральны сакратарыят Еўрапейскага парламента
- Частка Генеральнай дырэкцыі Еўрапейскай камісіі
- Суд Еўрапейскага саюза
- Еўрапейскі суд аўдытараў
- Еўрапейскі інвестыцыйны банк
- Савет Еўрапейскага саюза
У раёне галоўнага вакзала Люксембурга таксама знаходзіцца Служба публікацый ЕС. У 2005 годзе ў Еўрапейскім квартале была адкрыта Люксембургская філармонія.
Спасылкі
правіцьЕўрапейскі квартал (Люксембург) на Вікісховішчы |