Еўрапейскі маршрут E06
E06 — назва галоўнай дарогі, якая ідзе ад паўднёвага ўскрайка Швецыі ў Трэлебаргу па заходнім узбярэжжы Швецыі, а затым праз усю Нарвегію на поўнач да мяжы з Расіяй у фюльке Фінмарк. Даўжыня дарогі — 3140 км.
Аўтадарога | ||
Еўрапейскі маршрут E06 | ||
---|---|---|
Europaveg 06 | ||
Асноўная інфармацыя | ||
Краіны |
Нарвегія Швецыя |
|
Уладальнік | Statens vegvesen[d] і Swedish Transport Administration[d] | |
Даўжыня | 3 140 км | |
Пачатак |
Трэлебарг, Швецыя 55°22′21″ пн. ш. 13°09′07″ у. д.HGЯO |
|
Праз |
Мальмё Хельсінгбарг Гётэбарг Осла Лілехамер Тронхейм Му-і-Рана Нарвік Несебю |
|
Канец |
Кіркенес, Нарвегія 69°43′42″ пн. ш. 30°04′20″ у. д.HGЯO (3140 км) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэта дарога атрымала назву Е06 па старой сістэме «Е» да 1985 года і раней цягнулася да Рыма. Пазней яна атрымала назву Е47 па новай сістэме на большай скандынаўскай частцы (ад Хельсінгбарга да Олдэрфіёрда), а назва Е06 засталося толькі для паўночнай часткі даўжынёй 460 км (ад Олдэрфіёрда да Фінмарка). Пасля палітычных перамоў уся скандынаўская частка трасы атрымала назву Е06.
З поўдня на поўнач траса Е06 праходзіць па наступным маршруце: Трэлебарг, Мальмё, Хельсінгбарг, Хальмстад, Гётэбарг і Свінесунд у Швецыі, потым перасякае мяжу з Нарвегіяй, і далей ідзе праз Сарпсбарг, Мос, Осла, Хамар, Лілехамер, Думбас, Опдал, Мельхус, Тронхейм, Сх'ёрдал, Вердал, Стэйнх’ер , Гронг, Мушээн, Му-і-Рана, Салтдал, Фёўске, затым у Хамарэй па паромным маршруце з Богнеса ў Скарбергет, далей праз камуны і гарады Нарвік, Сетэрмаэн, Нурк'ёсбатн, Шыбатн, Алта, Олдэрфіёрд, Лаксэльв, Карасьёк, Несебю і Кіркенес, дзе і заканчваецца на ўсход ад цэнтра горада.
Траса Е06 мае па дзве паласы ў кожны бок ад Трэлебарга да Удэвалы, а таксама ад Стрэмстада да Дала. Некаторыя часткі далей на поўнач таксама маюць па 4 паласы руху. Плануецца, што да 2013 года каля 700 км дарогі ад Трэлебарга да Коламаэна стануць аўтабанам. Астатняя частка трасы — звычайная дарога, шырынёй 6-10 м. Некаторыя часткі на далёкай поўначы Нарвегіі маюць шырыню меншую за 6 м. У сваёй паўночнай частцы (за Тронхеймам) дарога з’яўляецца вельмі пакручастай.
У некалькіх частках Нарвегіі траса Е06 пракладзена скрозь голыя скалы.
Узімку пры пагаршэнні пагодных умоў дарога можа часова закрывацца.