Жакаўскае возера

Жа́каўскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дабрылаўка, за 15 км на поўнач ад горада Глыбокае, за 0,9 км на паўночны ўсход ад вёскі Кур'янава (нежылая[2]), на ўскраіне забалочанага лесу.

Жакаўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142,3[1] м
Даўжыня 0,6 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,15 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,62 км
Басейн
Плошча вадазбору 3 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Жакаўскае (Беларусь)
Жакаўскае
Жакаўскае
Жакаўскае (Віцебская вобласць)
Жакаўскае
Жакаўскае
Map

Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Плошча вадазбору 3 км².

Катлавіна круглаватай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, на поўначы і паўднёвым усходзе сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма. На захадзе з возера выцякае каналізаваны ручай у раку Дабрылаўка.

Зноскі

  1. Ліст карты N35-32. Выданне 1980 г. Адпавядае стану мясцовасці на 1983 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 274—275. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць