Жакерыя (фр.: Jacquerie) — найбуйнейшае ў гісторыі Францыі сялянскае паўстанне, што пачалося вясной 1358 года ў Паўночнай Францыі.

Сяляне забіваюць рыцара

Повадам да паўстання стала ўзмацненне феадальнага прыгнёту і ўвядзенне новых падаткаў на патрэбы Стагадовай вайны. На настрой сялян паўплывала і эпідэмія чумы, якая зрабіла цяжэйшым іх жыццё.

Асноўнай сілай паўстання былі сяляне, вясковыя святары, гандляры. Яны знайшлі падтрымку ў гарадах Мандзідзье, Бавэ, Сандзіс, Краван, Мо. Кіраўнік Парыжскага паўстання Эцьен Марсель абяцаў кінуць на дапамогу паўстанцам некалькі сваіх загонаў. Агульная колькасць удзельнікаў паўстання дасягала каля 100 000 чалавек

Ніякай праграмы дзеянняў паўстанне не мела. Сяляне стыхійна разбуралі замкі, забівалі феадалаў, зніштажалі спісы падаткаў і павіннасцей.

8 ліпеня 1358 года паўстанцкія войскі, якія ўзначаліў селянін Гільём Каль, сустрэліся з арміяй наварскага караля Карла Злога. Убачыўшы колькасную перавагу паўстанцаў, ён прапанаваў Калю мірныя перамовы. Той згадзіўся, але быў схоплены і закатаваны. Сяляне, застаўшыся без свайго правадыра, разгубіліся і былі разбіты.

Падзеі Жакерыі асвятляе першая кніга "Хронікі" Жана Фруасара.



Літаратура

правіць
  • В.А.Федосик, Е.Д.Смирнова, Л.П.Сушкевич. Средние века. Культура, искусство, история. Иллюстрированная энциклопедия. Москва, Эксмо. 2008. - ст. 116