Жаліўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Жалі́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Жаліўе.

Жаліўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чавускі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жаліўе
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
28 верасня 1959,
25 лютага 1964
Дата скасавання 16 ліпеня 1954,
16 мая 1960,
23 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 870
Код аўтам. нумароў 6

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Галузскі сельсавет у складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Галузы. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Жаліўе, сельсавет перайменаваны ў Жаліўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пуцькаўскага сельсавета[1].

28 верасня 1959 года ў склад Пуцькаўскага сельсавета ўключаны 13 населеных пунктаў скасаванага Суслаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Александроўка, Бародкі, Будзіна, Бялівіца, Заложжа, Калясянка, Радамля, Радучы, Сялец, Чыжы і пасёлкі Будзіна, Радучы, Сялец), у склад Асінаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Прылёпаўка, Пуцькі, Русінаўка і Старасёлы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Жаліўе, сельсавет перайменаваны ў Жаліўскі[2]. 16 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Пуцькаўскага сельсавета[3].

25 лютага 1964 года ўтвораны зноў у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 26 населеных пунктаў (вёскі Александроўка, Бародкі, Барышаўка, Бялівіца, Будзіна, Вярбоўка, Галузы, Гіраўцы, Дзедня, Жаліўе, Заложжа, Калясянка, Марозаўка, Навінка, Пірцы, Пухнава, Пясчанка, Рабінавая Слабодка, Радамля, Радучы, Скварск, Сялец, пасёлкі Будзіна, Красны Бор, Радучы і Сялец) Пуцькаўскага сельсавета з цэнтрам у вёсцы Жаліўе[4]. 23 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Радамля, сельсавет перайменаваны ў Радамльскі сельсавет[5].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 870 чалавек[6], з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.