Жан-Батыст ван Лоа

Жан-Батыст ван Лоа (фр.: Jean-Baptiste van Loo; 14 студзеня 1684, Экс-ан-Праванс — 19 снежня 1745, Экс-ан-Праванс) — французскі жывапісец-партрэтыст эпохі ракако. Прадстаўнік вялікай сям’і мастакоў Ван Лоа, выхадцаў з Фландрыі. Старэйшы брат жывапісца Шарля Андрэ ван Лоа.

Жан-Батыст ван Лоа
фр.: Jean-Baptiste van Loo
Партрэт
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 14 студзеня 1684(1684-01-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 1745(1745-12-19)[1][2] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Louis-Abraham van Loo[d]
Дзеці Шарль-Амедэй-Філіп ван Лоа, Луі-Мішэль ван Лоа і François van Loo[d]
Член у
Commons-logo.svg Жан-Батыст ван Лоа на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Жан-Батыст ван Лоа быў сынам Луі-Абрахама ван Лоа і Мары Фосэ, дачкі скульптара Жака Фосэ. Вучыўся маляванню ў свайго бацькі. У раннім узросце дапамагаў бацьку ў роспісах цэркваў у Эксе і ў Тулоне. У Тулоне ў 1706—1707 гадах ён вывучаў скульптуры П’ера Пюжэ. Там жа 17 мая 1706 года ажаніўся з Маргарытай Лебрэн, дачкой тулонскага адваката.

У 1707 годзе Жан-Батыст пакінуў Тулон і на сродкі свайго апекуна, прынца Віктара Амадэя Савойскага-Карыньянскага, адправіўся ў Рым, дзе браў урокі жывапісу ў Бенедэта Луці ў Французскай Акадэміі на віле Медычы. У Рыме ён напісаў карціны для некалькіх цэркваў; найбольш вядомая з яго рымскіх прац — «Пакута Хрыста» для царквы Санта-Марыя-ін-Манцічэлі. Пасля смерці бацькі ён шмат часу надаваў мастацкай адукацыі малодшага брата Шарля Андрэ ван Лоа, які стаў пасля знакамітым мастаком.

Па вяртанні на радзіму з Італіі, Жан-Батыст некаторы час правёў у Турыне, пры двары герцага Савойскага Карла-Эмануіла III, пісаў партрэты савойскай арыстакратыі. З 1720 года жыў і працаваў у Парыжы. Пісаў свецкія партрэты, карціны для царквы абацтва Сен-Жэрмен-дэ-Прэ, распісваў плафон палаца Пале-Раяль. Займаўся рэстаўрацыйнымі працамі, у прыватнасці панаўленнем роспісаў Франчэска Прымаціча ў палацы Фантэнбло. 23 лютага 1731 г. быў прыняты ў Каралеўскую Акадэмію жывапісу і скульптуры.

У 1735 годзе Жан-Батыст вырашыў вярнуцца ў Праванс, але замест гэтага з’ехаў у Парыж. У канцы года ён даведаўся, што яго сын Луі-Мішэль ван Лоа прызначаны першым жывапісцам караля Іспаніі. Паміж 1738 і 1742 гадамі ён працаваў у Лондане, дзе яго карціны мелі вялікі поспех, сярод іншых — партрэты першага лорда Казначэйства Роберта Уолпала, паэтаў Аляксандра Поўпа і Колі Сайбера. Вялікі поспех набыў партрэт спадчынніка англійскага прастола Фрэдэрыка.

Яго вяртанне ў Францыю тлумачылася станам здароўя. Мастак адкрыў майстэрню ў Вандомскім павільёне, якім валодаў некаторы час. Сканаў 19 снежня 1745 года.

Двое сыноў Жана-Батыста ван Лоа: Луі-Мішэль ван Лоа і Шарль-Амедэй-Філіп ван Лоа сталі мастакамі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Jean-Baptiste van Loo — 2010.
  2. Bibliothèque nationale de France Jean-Baptiste Van Loo // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.