Жан-Паскаль Дэламюра

Жан-Паскаль Дэламюра (фр.: Jean-Pascal Delamuraz; 1 красавіка 1936, Вевэ, кантон Во, Швейцарыя — 4 кастрычніка 1998, Лазана, кантон Во, Швейцарыя) — швейцарскі палітык, прэзідэнт.

Жан-Паскаль Дэламюра
фр.: Jean-Pascal Delamuraz
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
7 снежня 1983 — 31 сакавіка 1998
член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
1 снежня 1975 — 7 снежня 1983
Head of the Federal Department of Defence, Civil Protection and Sports[d]
1984 — 1986
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 1989 — 31 снежня 1989
Папярэднік Otto Stich
Пераемнік Arnold Koller
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 1996 — 31 снежня 1996
Папярэднік Kaspar Villiger
Пераемнік Arnold Koller
Нараджэнне 1 красавіка 1936(1936-04-01)[1][2]
Смерць 4 кастрычніка 1998(1998-10-04)[1][2] (62 гады)
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Жан-Паскаль Дэламюра скончыў Лазанскі ўніверсітэт у 1960 годзе з дыпломам бакалаўра палітычных навук. З 1961 па 1964 год быў намеснікам выканаўчага дырэктара Нацыянальнай выставы ў Лазане.

Палітычная кар’ера Дэламюра пачалася ў 1965 годзе, калі ён стаў сакратаром Свабоднай дэмакратычнай партыі ў кантоне Во і быў абраны ў Муніцыпальны савет (заканадаўчы орган) Лазаны. З 1969 па 1981 год быў членам Гарадскога савета (урада), а з 1974 мэрам Лазаны. У 1981 годзе абраны ў Кантанальны савет Во, дзе на працягу двух гадоў узначальваў дэпартамент сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Адначасова з 1975 па 1983 год быў чальцом Нацыянальнай рады парламента Швейцарыі. 7 снежня 1983 гады абраны ў Федэральны савет (урад) Швейцарыі. З 7 снежня 1983 года па 30 сакавіка 1998 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 студзеня 1984 года па 31 снежня 1986 года — начальнік ваеннага дэпартамента. З 1 студзеня 1987 года па 31 сакавіка 1998 года — начальнік дэпартамента эканомікі. У 1988, 1995 гадах — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. У 1989, 1996 гадах — прэзідэнт Швейцарыі. У сакавіку 1998 года Дэламюра быў змушаны сысці ў адстаўку па стане здароўя. Памёр 4 кастрычніка таго ж года ад раку печані.

Зноскі