Ота Штых (ням.: Otto Stich; 10 студзеня 1927, Базель — 13 верасня 2012, Дорнах) — швейцарскі сацыял-дэмакратычны палітык, прэзідэнт Швейцарыі (1988 і 1994).

Ота Штых
ням.: Otto Stich
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 1988 — 31 снежня 1988
Папярэднік Pierre Aubert[d]
Пераемнік Jean-Pascal Delamuraz
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 1994 — 31 снежня 1994
Папярэднік Adolf Ogi
Пераемнік Kaspar Villiger
Нараджэнне 10 студзеня 1927(1927-01-10)[1][2]
Смерць 13 верасня 2012(2012-09-13)[3][1][…] (85 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1947 годзе скончыў вучылішча ў Базелі. Пасля бізнес-стажыроўкі ён вывучаў эканоміку ва Універсітэце Базеля, скончыў яго ў 1952 годзе з дыпломам выкладчыка эканомікі. У 1955 годзе атрымаў ступень доктара эканамічных навук.

У 1947 годзе, ва ўзросце 20 гадоў стаў членам Сацыял-дэмакратычнай партыі кантона Залатурн. У 1957 годзе ён быў абраны мэрам роднага Дорнаха і займаў гэтую пасаду да 1965 года. З 1963 года шматразова абіраўся ў Нацыянальны савет Швейцарыі, дзе правёў 20 гадоў, да 1983 года. У Нацыянальным савеце з 1971 года ўзначальваў Камітэт па эканоміцы і фінансах. 7 снежня 1983 гады абраны ў Федэральны савет Швейцарыі на месца свайго памерлага аднапартыйца Вілі Рычарда.

З 7 снежня 1983 года па 31 кастрычніка 1995 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 студзеня 1984 года па 31 снежня 1995 года — начальнік дэпартамента (міністр) фінансаў. У 1987, 1993 гадах — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. У 1988, 1994 гадах — прэзідэнт Швейцарыі. 31 жніўня 1995 года Ота Штых аб’явіў пра сваю адстаўку з пасады члена Федэральнага савета з 31 кастрычніка. Ён абгрунтаваў сваю адстаўку сваім узростам. Аднак пазней прызнаў, што існуе сувязь паміж яго адстаўкай і супрацьстаяннем ва ўрадзе паміж прыхільнікамі і супернікамі пабудовы тунэля Лёчберг. У сувязі з крызісам фінансавання «Новай трансальпійскай чыгункі», Штых заклікаў да больш дбайнага планавання праекта тунэля, але апынуўся ў меншасці і сышоў у адстаўку.

Зноскі