Жан П’ер Камю

Жан П’ер Камю (фр.: Jean-Pierre Camus; 3 лістапада 1584, Парыж — 25 красавіка 1652, Парыж) — французскі пісьменнік і багаслоў[5].

Жан П’ер Камю
Jean-Pierre Camus
Philippe de Champaigne - Portrait of Bishop Jean-Pierre Camus - WGA4719.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы I.P.C.E. de Belley[1], I.P.E. de Belley[1], M.I.P.C.E. de Belley[1], J.-P.-C.[1], J.P.C.[1], J.P.C.E.[1], Olenix Du Bourg-L'Abbé[1], de Musac[1], Matthieu Plis de Raynonvil[1], Pontcarré[1], Saint-Agatange[1] і de Saint-Hilaire[1]
Дата нараджэння 3 лістапада 1584(1584-11-03)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1652(1652-04-25)[2] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Францыя
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці каталіцкі святар, раманіст, пісьменнік, клірык
Гады творчасці з 1608
Кірунак барока
Жанр раман, пропаведзь, панегірык, трактат, пасланне
Мова твораў французская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Нарадзіўся 3 лістапада 1584 года ў Парыжы. Навучаўся ў Францыска Сальскага[5].

ТворчасцьПравіць

Жан П’ер Камю быў адным з самых плённых аўтараў перыяду 16201648 гг. На яго першыя творы моцна паўплывалі «Эсэ» Мішэля Мантэня і духоўныя вышукі Францыска Сальскага.

У сваёй літаратурнай дзейнасці ён спалучаў рысы раману і апавядання. Змрочныя гісторыі са сцэнамі гвалту, часцяком заснаваныя на пераказаных анекдотах ці крымінальных здарэннях ствараліся ў рэчышчы «трагічных гісторый» Матэа Бандоллё, што былі папулярнымі ў Францыі пад канец эпохі Рэнесансу і пачатку XVII ст.

Аўтар раманаў «Агатанфіл», «Эліза», «Спірыдон», «Паломба» і іншых[5].

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Jean-Pierre Camus // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118702246 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 чэрвеня 2015.
  5. 5,0 5,1 5,2 Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 12. Исландия — Канцеляризмы. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2008. — 767 с.: ил.: карт.

СпасылкіПравіць