Жан Шрам
Жан Шрам (фр.: Jean Schramme; 25 сакавіка 1929 — 14 снежня 1988), таксама вядомы па мянушцы «Чорны Джэк» — камандзір бельгійскіх наймітаў у былым Бельгійскім Конга.
Жан Шрам | |
---|---|
фр.: Jean Schramme | |
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 1988 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | найміт |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | Кангалезскі крызіс |
Біяграфія
правіцьВа ўзросце васемнаццаці гадоў пасяліўся ў Бельгійскім Конга, дзе кіраваў плантацыяй.
У 1960 годзе прымае ўдзел у грамадзянскай вайне ў цяпер незалежным Конга. З ліку работнікаў сваёй плантацыі стварае апалчэнне. Далучыўся да прыхільнікаў катангскіх сепаратыстаў Маіза Чомбэ. Удзельнічаў у падаўленні паўстання Сімба.
У 1967 годзе ў супрацоўніцтве з Бобам Дэнарам арганізуе дзяржаўны пераварот супраць Мабуту Сесе Секо. Путч праваліўся. Шрам бег у Стэнлівіль (цяпер Кісангані), затым у Букаву, на мяжы з Руандай. Тут яго армія, якая складалася са ста дваццаці трох наймітаў і шасцісот катангскіх байцоў, некаторы час паспяхова супрацьстаяла войскам Кангалезскай нацыянальнай арміі. У рэшце рэшт атрад адступіў у Руанду.
Пасля Шрам вяртаецца на радзіму ў Бельгію.
У 1986 годзе завочна прысуджаны да дваццаці гадоў пазбаўлення волі за забойства бізнесмена Морыса Квінтэна. Дачкам загінулага спатрэбілася амаль дваццаць гадоў, каб прыцягнуць наёмніка да суда.
У сувязі з судовым пераследам Шрам схаваўся ў Бразіліі, дзе набыў плантацыю, якой кіраваў да канца жыцця.
Мемуары
правіць- Jean Schramme, Le bataillon Léopard (Souvenirs d'un Africain blanc), Robert Laffont, 1969 et J'ai lu L'Aventure aujourd'hui N°A255
Спасылкі
правіць- L'affaire Quintin
- vidéos
- BELGIUM SCHRAMME INTERVIEW, Tape Number UPI02478 sur http://www.aparchive.com (accessible après enregistrement sur leur site)
- http://www.rts.ch/archives/tv/information/point/3434979-mercenaires-au-congo.html