Страх
(Пасля перасылкі з Жах)
Страх[1], таксама больш моцны страх завецца Жах[2] (не блытаць з Жуда, Жудасць) — унутраны стан, абумоўлены пагражальным рэальным ці меркаваным бедствам. З пункту гледжання псіхалогіі лічыцца адмоўна афарбаваным эмацыйным працэсам.
Страх ў псіхалогіі
правіцьЗ пункту гледжання псіхалогіі страх з’яўляецца эмацыйным працэсам. У тэорыі дыферэнцыяльных эмоцый К. Ізарда страх аднесены да базавых эмоцый, гэта значыць з’яўляецца прыроджаным эмацыйным працэсам, з генетычна зададзеным фізіялагічным кампанентам, строга вызначанай мімічнай праявай і канкрэтным суб’ектыўным перажываннем. Прычынамі страху лічаць рэальную або ўяўную небяспеку. Страх мабілізуе арганізм для рэалізацыі пазбягальных паводзін, збягання.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002, — С. 199.
Літаратура
правіць- Страх // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 203. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).