Жуан Мануэл
(Пасля перасылкі з Жуан Мануэль)
Жуа́н Мануэ́л (парт.: João Manuel, 3 чэрвеня 1537 — 2 студзеня 1554) — інфант Партугаліі.
Жуан Мануэл парт.: João Manuel | |
![]() | |
Веравызнанне: | каталіцтва |
---|---|
Нараджэнне: | 3 чэрвеня 1537[1] |
Смерць: | 2 студзеня 1554[1] (16 гадоў) |
Пахаванне: | |
Дынастыя: | Авіская дынастыя |
Бацька: | Жуан III |
Маці: | Кацярына Аўстрыйская |
Жонка: | Хуана Аўстрыйская |
Дзеці: | Себасцьян I і Sebastian de Aviz, Rei de Portugal[d] |
БіяграфіяПравіць
Жуан Мануэл быў восьмым дзіцем караля Партугаліі Жуана III і Кацярыны Аўстрыйскай. У 1539 годзе, пасля таго як памерлі чатыры яго старэйшых брата, ён стаў спадчыннікам партугальскага прастола.
У 1552 годзе 15-гадовы Жуан Мануэл ажаніўся з іспанскай прынцэсай Хуанай, якая прыпадала яму стрыечнай сястрой.
2 студзеня 1554 года Жуан Мануэл сканаў ад сухотаў. Да таго моманту яго жонка ўжо была цяжарная, і праз 18 дзён пасля смерці Жуана Мануэла нарадзіўся яго сын — будучы кароль Партугаліі Себасцьян I.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1023825341 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1023825341 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.