Жэронімуш
Кляштар еранімітаў у Лісабоне, Жэронімуш (парт.: Mosteiro dos Jerónimos) — самы грандыёзны помнік познегатычнага мануэлінскага стылю партугальскай архітэктуры. Знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны чалавецтва. Кляштарныя будынкі раскінуліся ў лісабонскім прадмесці Санта-Марыя-дэ-Белен (Віфлеем) непадалёк ад аднайменных вежы і палаца.
Кляштар еранімітаў і вежа Белен у Лісабоне* | |
---|---|
Monastery of the Hieronymites and Tower of Belém in Lisbon** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | Партугалія |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iii, vi |
Спасылка | 263 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1983 (7 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Заснаваны Генрыхам Мараплаўцам у 1450 г., кляштар непарыўна звязаны з гісторыяй Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Менавіта тут Васка да Гама і яго спадарожнікі правялі ў малітве ноч перад адплыццём у бок Індыі. Будаўніцтва вялося на грошы, выгандлёваныя ад перапродажу індыйскіх спецый, з 1502 па 1520 і з 1550 па 1580 гг., а затым быў адноўлены ў XIX ст.
Апроч каралёў Мануэла I і Жуана III, у кляштары пахаваны Васка да Гама, Камоэнс і Фернанда Песоа.
13 снежня 2007 года ў кляштары падчас саміту лідараў краін-членаў Еўрапейскага саюза, які праходзіў у ім, быў падпісаны Лісабонскі дагавор.
У заходнім крыле кляштара знаходзіцца Нацыянальны археалагічны музей.
Гл. таксамаПравіць
- Жэронімуш - Mosteiro dos Jerónimos
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жыронімуш