Жучкі (Лідскі раён)

Жучкі́[1] (трансліт.: Žučki, руск.: Жучки) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.

Вёска
Жучкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 63 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236827046
Жучкі на карце Беларусі ±
Жучкі (Лідскі раён) (Беларусь)
Жучкі (Лідскі раён)
Жучкі (Лідскі раён) (Гродзенская вобласць)
Жучкі (Лідскі раён)

Гісторыя правіць

Вопіс парафій Лідскага дэканату ў 1784 годзе згадвае засценак Жучкі ў Беліцкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла, у дзяржанні Статкевіча[2].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net

Спасылкі правіць