Жыбартоўшчына
Жыбартоўшчына — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры каля горада Дзятлава Дзятлаўскага раёна. Памылкова адносіцца да вёскі Жыбарты.
Славутасць | |
Жыбартоўшчына | |
---|---|
| |
53°29′02″ пн. ш. 25°23′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1819 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Сфарміравана ў XIX ст. на тэрасе ручая, прытока Нёмана. Памятны камень у падмурку сядзібнага дома, пабудаванага ў стылі класіцызму, датуе час яго будаўніцтва і называе фундатара: «1819 R. Ignacy Domeyko».
У сядзібе працяглы час размяшчалася медыцынская ўстанова. Планіроўка часткова зменена новымі пабудовамі. Сядзібны дом у разруйнаваным стане.
Архітэктура правіць
Дом аднапавярховы мураваны атынкаваны, на высокім цокалі з палявога каменю са скляпеністым перакрыццем. За домам размешчаны невялікі баскет, апяразаны радамі ліп і адкрыты ў бок вадаёмаў (раней выкарыстоўваўся як сад). Тры вадаёмы, збудаваныя ў пойме ручая, надзялялі невялікую сядзібу прасторай і маляўнічасцю. Вада з ручая, перакрытага дамбай, трапляе ў вадаёмы па пратоцы. Вадаёмы злучаны каналамі з берагамі, умацаванымі палявым каменем, мелі перакідныя мосцікі.
Літаратура правіць
- А. Т. Федарук. Жыбартоўская сядзіба // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі правіць
- Жыбартоўшчына на сайце Глобус Беларусі (руск.)