Захад (жылы раён, Мінск)
Захад — жылы раён у Мінску. Пачаў забудоўвацца ў 1978-м. Мяжуе з жылымі раёнамі Кунцаўшчына, Красны Бор і Сухарава. Побач з раёнам знаходзіцца лесапаркавая зона «Мядзведжына».
Захад | |
---|---|
![]() | |
53°53′56″ пн. ш. 27°27′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Адміністрацыйны раён горада | Фрунзенскі раён |
Дата заснавання | 1978[1] |
Год уключэння ў межы горада | Першая палова 1970-х |
Паштовыя індэксы | 220017 |
Плошча | 1,1 км² |
Праектаванне эксперыментальнага жылога раёна Захад пачалося ў сярэдзіне 1970-х гадоў, а забудова — у 1978 годзе. Прапанавалася размесціць на 210 гектарах тэрыторыі па абодвух баках вуліцы Прытыцкага пяць мікрараёнаў, разлічаных на пражыванне 95 тысяч жыхароў. Акрамя таго, адначасова тут павінна была з’явіцца і прамысловая зона з шэрагам высокатэхналагічных прадпрыемстваў радыё- і мікраэлектронікі.[1]
На сённяшні дзень, жылым раёнам Захад лічацца чатыры мікрараёна на поўдзень ад вуліцы Прытыцкага. А першы мікраён, які знаходзіцца на поўнач ад вуліцы, апынуўся ў складзе жылога раёна Кунцаўшчына.
Асноўныя вуліцыПравіць
- Прытыцкага
- Адзінцова
- Бурдзейнага
- Лабанка
- Цімашэнка
- Якубоўскага
ІнфраструктураПравіць
Грамадская інфраструктураПравіць
У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. Раён абслугоўвае дарослая (№ 2) і дзіцячая (№ 25)[2] паліклінікі. У жылым раёне размешчаны 16 устаноў дашкольнай і 7 сярэдняй адукацыі. Гандлёвыя плошчы (найбольшыя) прадстаўлены: рынкам «Заходні», ўніверсамамі «Нарач» і «Родная старонка» (раней называўся «Гродна»). Акрамя гэтага, гандлёва-бытавая інфраструктура меншага маштабу разгрупавана па перыметры жылога раёна.
ТранспартПравіць
Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Захад-3 і дыспетчарская станцыя Кунцаўшчына. Побач з раёнам знаходзяцца дзве станцыі метро: станцыя Кунцаўшчына і станцыя Каменная Горка.
Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
---|---|---|
Аўтобусныя маршруты: | ||
8 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | |
11 | д/с Вяснянка — д/с Сухарава-5 | |
12 | д/с Кунцаўшчына — д/с Сухарава-5 | Панядзелак — пятніца |
17 | д/с Сухарава-5 — д/с Кунцаўшчына | |
30с | Каржанеўскага — Красны Бор | |
42 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | |
60 | д/с Захад-3 — ГЦ Ждановічы | |
121 | д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы | |
125 | д/с Захад-3 — ГЦ Ждановічы | |
137 | д/с Кунцаўшчына — Водаачышчальная станцыя | Панядзелак — пятніца |
138 | д/с Кунцаўшчына — Прамвузел Заходні | |
140 | д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы | Панядзелак — пятніца |
144с | д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына | |
159 | д/с Захад-3 — Каменная Горка-5 | |
188с | д/с Захад-3 — Школа № 188 | |
Тралейбусныя маршруты: | ||
9 | д/с Кунцаўшчына — Гарадскі вал | |
13 | д/с Захад-3 — Гарадскі вал | |
25 | д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4 | |
44 | д/с Захад-3 — Бабруйская | |
48 | д/с Кунцаўшчына — р/к Лабанка | Панядзелак — пятніца |
52 | д/с Малінаўка-4 — д/с Кунцаўшчына | |
Бліжэйшыя станцыі метро: станцыя Кунцаўшчына, станцыя Каменная Горка |
СлавутасціПравіць
Побач з жылым раёнам знаходзіцца лесапарк Мядзведжына, які быў закладзены ў 1872 годзе. Галоўная славутасць лесапарка — цэнтральны сквер, у якім месціцца фантан «Хлопчык і лебедзь» працы італьянскага скульптара Ларэнца Берніні. Сквер быў рэканстуяваны ў 1971 годзе. Цяпер ён, як і сам лесапарк, з’яўляецца любімым месцам для адпачынку жыхароў бліжэйшых жылых раёнаў.
Зноскі
- ↑ а б Районы, кварталы: история жилого района Запад (руск.). onliner.by. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2014.
- ↑ УЗ «25-я детская поликлиника» (руск.).
- ↑ Афіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» Архівавана 28 снежня 2014..