Жыцік ап’яняючы

(Пасля перасылкі з Жыцік п’янючы)

Жыцік ап’яняючы[3][4] (Lolium temulentum) — від раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae), родам з Міжземнамор’я, але цяпер гэта шырока распаўсюджаны натуралізаваны від.

Жыцік ап’яняючы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lolium temulentum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40900
NCBI  34176
EOL  1114469
IPNI  407516-1
TPL  kew-422908

Назва правіць

Жыцік ап'яняючы, галавіца[5], жыцец, жыцік, жыціц[3][6].

Апісанне правіць

Аднагадовая травяністая расліна 40-80 (120) см даўжынёй, расце ў адзіночку ці ў пучку; сцёблы прамыя або ўзыходзячыя, голыя, гладкія або шурпатыя да коласу, 3-5 вузлоў. Ліставыя похвы прыкметна паласатыя, даволі шчыльныя, дарсальна закругленыя, гладкія або шурпатыя, голыя. Лігула ≈2 мм даўжынёй. Ліставыя пласціны 6-30(40) x 0.3-1.3 см, лінейныя, шурпатыя або гладкія, за выключэннем краёў[4][7][8].

Ніжняя кветкавая луска з асцюком 7-12 мм даўжынёй. Каласковая луска роўная каласку або даўжэй, 12-30 см даўжынёй. Каласы 10-30 см даўжынёй, з шурпатай воссю. Каласкі (3) 6-8-кветкавыя. Пылавікі ≈2.5 мм даўжынёй, лінейныя. Зярняўкі ≈7 мм даўжынёй, шырыня ў 2-3 разы менш, эліптычнай-даўгаватыя, шчыльна заключаны ў кветкавыя лускі. 2n = 14[4][7][8].

Распаўсюджанне правіць

Родам з Міжземнамор’я, але цяпер гэта шырока распаўсюджаны натуралізаваны від[7][9][10].

Ва Украіне расце ў пасевах, радзей на палетках, ля дарог, на пустазельных месцах — на Палессі, заходніх лясных раёнах і поўначы правабярэжнага лесастэпу. Пустазелле[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 455. (руск.) (укр.)
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. а б в plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. а б efloras.org. (англ.)
  9. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  10. bgbm.org. (англ.)