Жэнеўская канферэнцыя (1954)
Жэнеўская канферэнцыя (1954) — міжнародная канферэнцыя, якая праходзіла ў Жэневе з 26 красавіка па 21 ліпеня 1954 года пры ўдзеле міністраў замежных спраў СССР, КНР, Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі, у падрыхтоўцы дамоў удзельнічалі таксама прадстаўнікі КНР, ДРВ, Камбоджы, Лаоса і Паўднёвага В’етнама.
На канферэнцыі разглядаліся карэйскі і індакітайскі пытанні. Абмеркаванне праблемы ўз’яднання Карэі завяршылася безвынікова. Другая палова канферэнцыі была прысвечана лёсу Індакітая. На яе ход аказаў вялікі ўплыў паражэнне французскага экспедыцыйнага корпуса пры Д’енб’енфу, якок адбылося непасрэдна падчас канферэнцыі. 21 ліпеня былі заключаны Жэнеўскія дамовы, якія завяршылі каланіяльную вайну Францыі ў Індакітаі і вызначылі далейшы лёс былых французскіх калоній у рэгіёне. Дамовы, у прыватнасці, прадугледжвалі:
- спыненне агню;
- часовы падзел В’етнама на дзве часткі па 17-й паралелі (дзе стваралася дэмілітарызаваная зона), з перагрупоўкай В’етнамскай народнай арміі на поўнач і сіл Французскага Саюза на поўдзень;
- правядзенне ў ліпені 1956 года свабодных выбараў у абедзвюх частках краіны з мэтай вызначэння будучага палітычнага рэжыму і ўз’яднанні краіны;
- дэмілітарызацыю і нейтралітэт В’етнама, Лаоса, Камбоджы;
- забарона на пастаўкі ўзбраення, боепрыпасаў і ваенных матэрыялаў у гэтыя краіны;
- стварэнне Міжнароднай камісіі па кантролі для назірання за рэалізацыяй дамоў.
Жэнеўскія дамовы не былі падпісаны ЗША.
Выкананне Жэнеўскіх дамоў было сарвана ў выніку абвяшчэння ў кастрычніку 1955 года Рэспублікі В’етнам у паўднёвай частцы В’етнама і адмовы прэзідэнта гэтай краіны Нго Дзінь З’ема ад правядзення свабодных выбараў. Міжнародная камісія па кантролі не здолела выканаць сваіх функцый і фактычна бяздзейнічала. Падчас Другой Індакітайскай вайны дамовы 1954 года ўвесь час парушаліся ЗША і Паўночным В’етнамам.