Жэрар Дзюрок
Жэрар Крыстоф Мішэль Дзюрок (фр.: Gérard Christophe Michel Duroc; 25 кастрычніка 1772, Понт-а-Мусон — 23 мая 1813, Маркерсдорф) — генерал і гофмаршал двара Напалеона I, пастаянны яго спадарожнік, пачынаючы з італьянскага паходу 1796 года.
Жэрар Дзюрок | |
---|---|
фр.: Gérard Christophe Michel Duroc | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Géraud Hubert Christophe de Michel du Roc de Brion |
Род дзейнасці | дыпламат, палітык, ваенны |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1772[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1813[1][2] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля Марэнга прыязджаў з пасланнем ад Напалеона ў Расію. У якасці гофмайстара адказваў за асабістую бяспеку імператара і за прыдворны цырыманіял. У 1808 годзе ганараваны памятным тытулам герцага Фрыульскага.
Забіты 22 мая 1813 года ядром ля гарадка Маркерсдорф, калі ён у складзе світы Напалеона назіраў на другі дзень пасля Баўтцэнскай бітвы за ар’ергардным боем руска-прускай арміі, якая адыходзіла з поля бою.
Зноскі
- ↑ а б Geraud Christophe Michel Duroc duc de Frioul // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Géraud Christophe Michel Duroc // GeneaStar
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).