Жэрэмі Малерб

французскі футбаліст

Жэрэмі Малерб (фр.: Jérémy Malherbe; нар. 15 сакавіка 1991, Страсбур, Францыя) — французскі футбаліст, брамнік.

Футбол
Жэрэмі Малерб
Нарадзіўся 15 сакавіка 1991(1991-03-15)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Францыя
Рост 196 см
Вага 91 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2006—2008 Францыя Нансі
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Францыя Нансі 0 (0)
2010—2011 Францыя Грэнобль 1 (-0)
2011—2012 Францыя Гап 11
2012—2015 Францыя Рэймс 0 (0)
2013—2014   Францыя Рэймс B 11
2015—2016 Бельгія Руселарэ 32 (-47)
2017 Беларусь Дынама (Брэст) 21 (-22)
2018 Шатландыя Данды 0 (0)
2018—2020 Грэцыя Паніёніяс (Неа-Смірні) 19 (-30)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 снежня 2021.

Клубная кар’ера правіць

Пасля навучання ў акадэміі «Нансі» ў 2010 годзе далучыўся да «Грэнобля», у складзе якога 1 кастрычніка 2010 года дэбютаваў у Лізе 2, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Ванам». Пасля выстпулення за «Гап» далучыўся да «Рэймса», дзе на працягу трох сезонаў быў рэзервовым брамнікам. У сезоне 2015/16 быў асноўным брамнікам клуба другога бельгійскага дывізіёна «Руселарэ», правёў без замен усе матчы і быў прызнаны найлепшым брамнікам турніру. У другой палове 2016 года падтрымліваў форму ў родным Страсбуры.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дынама» з Брэста і неўзабаве падпісаў кантракт[3]. З пачатку сезона 2017 стаў асноўным брамнікам брэстчан, дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі, адбіўшы вырашальны пасляматчавы пенальці ў фінальнай сустрэчы супраць «Шахцёра». Пасля матча супраць «Слуцка» (17 верасня), у якім з-за памылкі Малерба «Дынама» саступіла 0:1, перастаў трапляць у склад. У лістападзе 2017 годзе было абвешчана аб зыходзе французскага брамніка з «Дынама»[4].

У студзені 2018 года стаў іграком шатландскага клуба «Данды»[5], аднак па заканчэнні сезона ў маі таго ж года пакінуў каманду, так і не згуляўшы ў шатландскім Прэм’ершыпе[6]. У чэрвені 2018 года далучыўся да грэчаскага клуба «Паніёніяс»[7]. Па выніках сезона 2019/20 «Паніёніяс» пакінуў грэчаскую Суперлігу, пасля чаго Малерб завяршыў кар’еру.

Дасягненні правіць

Зноскі