Жэрэмі Тулалан (фр.: Jérémy Toulalan; нар. 10 верасня 1983, Нант, Францыя) — былы французскі футбаліст, апорны паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2006—2010).

Футбол
Жэрэмі Тулалан
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 верасня 1983(1983-09-10)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1998—2001 Сцяг Францыі Нант
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2006 Сцяг Францыі Нант 94 (1)
2006—2011 Сцяг Францыі Ліён 139 (1)
2011—2013 Сцяг Іспаніі Малага 44 (3)
2013—2016 Сцяг Францыі Манака 82 (1)
2016—2018 Сцяг Францыі Бардо 51 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2010 Сцяг Францыі Францыя 36 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 мая 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 чэрвеня 2010
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шырока вядомы тым, што забівае вельмі мала нават для апорнага паўабаронцы, гэта значыць у 230 матчах чэмпіянату Францыі забіў толькі адзін раз у сезоне 2004/05 у браму клуба «Страсбур», аднак пры пераходзе ў іспанскае першынства адзначыўся тройчы за першы сезон.

Кар’ера правіць

«Нант» правіць

Жэрэмі з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Нанта», у якім дэбютаваў у сезоне 2001/02. У 2005 годзе быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам чэмпіянату Францыі.

«Алімпік» правіць

У 2006 годзе за 7 мільёнаў еўра перайшоў з «Нанта» ў «Алімпік» Ліён, дзе яго разглядалі як замену малійцу Мамаду Дыяра, які перайшоў у мадрыдскі «Рэал». У складзе «Алімпіка» Жэрэмі два разы запар станавіўся чэмпіёнам Францыі. У сезонах 2004/05 і 2007/08 быў уключаны ў сімвалічную зборную чэмпіянату. Да Тулалана праяўляў цікавасць лонданскі «Арсенал», аднак Жэрэмі вырашыў застацца ў Францыі.

«Малага» правіць

11 чэрвеня 2011 года іспанскі клуб «Малага» пацвердзіў пераход Тулалана ў свой склад за 10 млн еўра[3][4]. 28 лістапада 2011 года ён адкрыў лік сваім галам за новы клуб у хатнім пераможным матчы супраць «Вільярэала», які скончыўся з лікам 2:1.

«Манака» і «Бардо» правіць

26 ліпеня 2013 года Жэрэмі падпісаў 2-гадовы кантракт з клубам «Манака»[5]. Улетку 2016 года перайшоў у «Бардо». У студзені 2018 года разарваў кантракт з клубам[6] і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

Першы матч за зборную Францыі згуляў 11 кастрычніка 2006 года супраць зборнай Фарэрскіх астравоў.

Дасягненні правіць

Алімпік Ліён:

Зноскі

  1. Jérémy Toulalan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. JEREMY TOULALAN // Argentine Soccer Database
  3. Lyon et Malaga OK pour Toulalan Архівавана 20 чэрвеня 2011.. L’Équipe
  4. Toulalan ya es del Málaga por 10 millones de euros. AS.com
  5. Jérémy Toulalan is Monegasque Архівавана 6 ліпеня 2013.. ФК Манака
  6. Тулалан расторг контракт с «Бордо». by.tribuna.com

Спасылкі правіць