Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(Пасля перасылкі з Заалагічны музей БДУ)

Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — адзіны натуральна-гістарычны музей падобнага профіля Беларусі. Тут захаваліся дарэвалюцыйныя заалагічныя аб'екты, маюцца ўнікальныя экспанаты, сабраныя выпускнікамі біялагічнага факультэта і супрацоўнікамі музея ў розных экспедыцыях і паездках.

Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Профіль прыродазнаўчы
Заснаваны 1921
Месцазнаходжанне 220080, Беларусь, г. Мінск, вул. Курчатава, 10.
Адкрыты Музей працуе штодня з 9-00 да 17-00, акрамя суботы і нядзелі. Дні для іншых наведвальнікаў: серада і чацвер.

Гісторыя

правіць

Заалагічны музей біялагічнага факультэта БДУ быў створаны ў 1921 г. па ініцыятыве загадчыка кафедры заалогіі прафесара А. У. Фядзюшына.

Калекцыя

правіць
 
Экспазіцыя птушак
 
Экспазіцыя сысуноў

У цяперашні час калекцыйны фонд музея з'яўляецца самым буйным у рэспубліцы зборам заалагічных аб'ектаў (чучал, кладак птушак, прэпаратаў, остэалагічнага матэрыялу і іншых як хрыбетнікаў, так і беспазваночных жывёл), агульным лікам больш за 102 тыс. адзінак захоўвання. Навуковыя калекцыі музея захоўваюцца ў спецыяльных сучасных памяшканнях агульнай плошчай 980 м2. У складзе заалагічных калекцый знаходзіцца 260 відаў, занесеных у Чырвоныя кнігі краін СНД і свету.

За апошняе дзесяцігоддзе экспазіцыйны фонд папоўніўся такімі рэдкімі відамі, як чырвоны воўк, вандроўны альбатрос, страусы, гіяцынтавыя ара, шымпанзэ, а таксама шматлікімі трапічнымі насякомымі і шэрагам іншых экспанатаў, якія ў натуральна-гістарычных музеях Беларусі адсутнічаюць. Акрамя таго, музей мае значную колькасць даўно зніклых выкапняў жывёл, напрыклад, фрагменты шкілета выкапнёвага слана (адзінай знаходкі ў Беларусі), выяўленыя ў 2006 г. пры будаўніцтве Мінскага метрапалітэна. Таксама тут сканцэнтраваны серыі новых для навукі відаў, захоўваюцца унікальныя заалагічныя экспанаты XIX-XX ст. А таксама ўнікальныя альбіносы і храмісты з ненатуральнай афарбоўкай покрываў. Асноўны фонд музея штогод папаўняецца новымі паступленнямі, сярэднегадавы тэмп росту складае 1100 адзінак захоўвання.

Папулярызатарская дзейнасць

правіць

На працягу ўсяго перыяду існавання Заалагічны музей праводзіць вялікую працу па папулярызацыі ідэй аховы прыроды і як цэнтр асветы ў экалагічнай сферы. Музей карыстаецца заслужанай папулярнасцю сярод насельніцтва не толькі жыхароў горада, але і гасцей сталіцы. Штогод яго наведваюць каля 10 тыс. чалавек. Сярод наведвальнікаў не толькі навучэнцы і студэнты, але і навуковыя супрацоўнікі шэрагу замежных краін.

Спасылкі

правіць