Забалацкі сельсавет (Хойніцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці БССР

За́балацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Забалацце.

Забалацкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Хойніцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Забалацце
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 16 красавіка 1959

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Карчоўскага і Небытаўскага сельсаветаў[1]. 16 красавіка 1959 года населеныя пункты Забалацце, Першамайск і Чырвоная Ніва перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Хойніцкага пассавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Небытаў, сельсавет перайменаваны ў Небытаўскі[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.