Забастовачны рух у Польшчы 1988 года
Забастовачны рух у Польшчы 1988 года — масавыя забастоўкі, якія праходзілі ў ПНР вясна-летай 1988 года.
Забастовачны рух у Польшчы 1988 года | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||
«Салідарнасць» | ПАРП |
Ход падзей
правіцьУ 1988 годзе на фоне паглыбленага эканамічнага крызісу ў Польскай Народнай Рэспубліцы аднавілася дзейнасць апазіцыйных кіруючаму камуністычнаму рэжыму арганізацый. Фактычна аднавіла сваю дзейнасць Незалежная студэнцкая асацыяцыя, Лех Валенса стварыў нацыянальны выканаўчы камітэт нелегальнай «Салідарнасці», рэзка актывізавалася дзейнасць Канфедэрацыі незалежнай Польшчы. Непасрэднай падставай для забастовак стала рэкорднае з 1982 года павышэнне коштаў. Непасрэднай падставай для забастовак стала рэкорднае з 1982 павышэнне коштаў.
21 красавіка пачалася забастоўка пяці тысяч металургаў камбіната Гута ў Сталёва Воля. 25 красавіка забастоўку металургаў падтрымалі транспартныя рабочыя Быдгашча і Інаўроцлава, 26 красавіка забаставаў металургічны камбінат імя Леніна ў Кракаве. 1 мая польскія працоўныя выйшлі на дэманстрацыю, а 2 мая страйк распачала Гданьская суднаверф. Страйкі задушылі толькі да 10 мая ўзброеныя атрады ЗОМО.
Страйкі аднавіліся толькі ў жніўні. 15 жніўня забаставалі шахты Верхняй Сілезіі, услед за шахцёрамі зноў забаставалі металургі камбіната Гута. З 17 жніўня пачалі баставаць Гданьская суднаверф і порт Шчэціна.
Вынікі
правіцьПольскі ўрад, які ўжо не мог разлічваць на падтрымку СССР, як у 1980 годзе, вырашыў пайсці на перамовы з апазіцыяй.
28 жніўня 1988 года ЦК ПАРП санкцыянаваў перамовы камуністычнага ўрада з антыкамуністычным прафсаюзам. 1 верасня Лех Валенса даў справаздачу пра гэта на шматтысячным працоўным мітынгу. 16 верасня пачаліся перамовы ў Магдаленцы, на якіх былі дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні Круглага стала.
Канчатковым вынікам забастовак 1988 года стала ўсеагульная перабудова і змена ўлады і ўсяго грамадскага ладу Польшчы.
Спасылкі
правіць- Как поляки гнали «врону», Rufabula
- Солидарность в возрасте Христа. Победа, solidarizm.ru