Гданьская суднаверф
Гданьская суднаверф (польск.: Stocznia Gdańska) — суднабудаўнічае прадпрыемства ў горадзе Гданьск, Польшча. Вядомая як месца ўзнікнення прафсаюза «Салідарнасць» ў 1980 годзе.
Гданьская суднаверф | |
---|---|
![]() | |
Тып | суднабудаўнічая верф |
Заснаванне | 1945 |
Ранейшыя назвы | Гданьская суднаверф імя У. І. Леніна |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | суднабудаванне[d] |
Колькасць супрацоўнікаў | каля 2000 |
Сайт | gdanskshipyard.pl |
ГісторыяПравіць
Гданьская суднаверф была заснавана ў 1945 годзе як дзяржаўнае прадпрыемства, на тэрыторыі былых нямецкіх верфяў Schichau-Werft і Danziger Werft. Абедзве верфі былі значна пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны.[1] У перыяд з 1967 па 1989 год прадпрыемства было вядома як Гданьская суднаверф імя У. І. Леніна.
У жніўні 1980 года забастоўка на Гданьскай суднаверфі вымусіла камуністычныя ўлады ПНР легалізаваць першы ва Усходняй Еўропе незалежны прафсаюз Салідарнасць. Менавіта тут Лех Валенса падпісаў з віцэ-прэм’ерам Мечыславам Ягельскім Гданьскія пагаднення 31 жніўня 1980 года. Гданьская суднаверф мела важную ролю і ў забастовачным руху 1988 года, які ініцыяваў трансфармацыю ПНР у Трэцюю Рэч Паспалітую.[2]
У цяперашні час на Гданьская суднаверфі працуюць каля 2 тысяч чалавек (прыкладна ў дзесяць разоў менш, чым у пачатку 1980-х). Эканамічнае становішча прадпрыемства нестабільна.[3]
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гданьская суднаверф
- Афцыйны сайт Гданьскай суднаверфі