Забастоўка шахцёраў у Астурыі (1934)
Забастоўка шахцёраў у Астурыі 1934 года — буйны страйк шахцёраў супраць вынікаў усеагульных выбараў у Іспаніі 1933 года, якія пераразмеркавалі палітычную ўладу ад левых да кансерватараў у Другой Іспанскай Рэспубліцы. Забастоўка ў Астурыі доўжылася два тыдні з 4 па 19 кастрычніка 1934 года. У выніку выбараў кансерватыўная Іспанская канфедэрацыя аўтаномных правых (СЭДА) атрымала 6 кастрычніка парламенцкую большасць ва ўрадзе[1]. Забастоўка і наступныя дэманстрацыі ў канчатковым выніку перараслі ў жорсткае рэвалюцыйнае паўстанне ў спробе зрынуць кансерватыўны рэжым. Рэвалюцыянеры сілай захапілі правінцыю Астурыя, забіўшы большую частку мясцовай паліцыі і рэлігійных лідараў[2]. Паўстанцы афіцыйна абвясцілі пралетарскую рэвалюцыю і заснавалі ўласнае мясцовае самакіраванне на акупаванай тэрыторыі[3]. Паўстанне было задушана іспанскім флотам і іспанскай арміяй[4].
Зноскі
- ↑ Jerez-Farran, Amago, 2010, p. 61
- ↑ Hayes, 1951, p. 96
- ↑ Payne, 2004, p. 55
- ↑ Ealham, 2005, p. 54