Забрама[2] (руск.: Забрама) — пасёлак у Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Каменскахутарскога сельскага паселішча.

Пасёлак
Забрама
руск.: Забрама
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 27 чал. (2013)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243053
Код АКАТП
Забрама на карце Расіі ±
Забрама (Расія)
Забрама
Забрама (Бранская вобласць)
Забрама

Гісторыя

правіць

Першае паселішча заснавалася пад назвай Падманастырская Слабодка, ля Каменскага Успенскага манастыра, які быў заснаваны ў 1687 годзе і першапачаткова быў мужчынскім. У 1764 годзе ён быў скасаваны, а ў 1786 годзе быў адноўлены і стаў жаночым. Пасёлак уваходзіў у склад Куршанавіцкай воласці Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні.

20 лістапада 1917 года пасёлак абвяшчаўся часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года пасёлак уключаны ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай пасёлак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго быў перададзены ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

У 1928 годзе Успенскі Каменскі манастыр быў закрыты рашэннем Бранскага губвыканкама ад 15 кастрычніка 1928 года. Каменныя будынкі і агароджу манастыра з часам сталі разбіраць для будаўнічых патрэб.

З 1929 года адміністрацыйны цэнтр Салаўёўскага сельсавета ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзены ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.

Пасля вайны ў ацалелых будынках манастыра размяшчаўся дзіцячы дом. У 1954 годзе ў дзіцячым доме здарыўся пажар.

У 2012 годзе аднавілі драўляны мост праз раку.

Зноскі