Забярэ́зцы[1] (трансліт.: Zabiarezcy, руск.: Заберезцы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вёска
Забярэзцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Забярэзцы на карце Беларусі ±
Забярэзцы (Беларусь)
Забярэзцы
Забярэзцы (Мінская вобласць)
Забярэзцы

Сваю назву гэты пасёлак атрымаў таму, што ён размешчаны за бярозамі.

Гісторыя

правіць

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

На пачатку XX ст. упамінаецца як урочышча Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час

правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1926 г. хутар.

У 1930 г.пасёлак. У Забярэзцах сяліліся жыхары з навакольных хутароў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Насельніцтва

правіць
  • 1897 — 37 жыхароў, 4 гаспадаркі.
  • пачатак XX ст. — 30 жыхароў, 3 гаспадаркі.
  • 1926 — 86 жыхароў, 17 гаспадарак.
  • 1960 — 98 жыхароў.
  • 1999 — 4 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 — 4 жыхары, 3 гаспадаркі.
  • 2009 — 2 жыхары[2].
  • 2012 — 1 жыхар, 1 гаспадарка.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.

Літаратура

правіць
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. IV. Мінская вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2013. — С.140—141: іл. ISBN 978-985-11-0735-9.


Спасылкі

правіць