Заво́дны Лес[1] (Воўчыя Норы[крыніца?], трансліт.: Zavodny Lies, руск.: Заводный Лес) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Новадзевяткавіцкага сельсавета.

Вёска
Заводны Лес
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Аўтамабільны код
4
Заводны Лес на карце Беларусі ±
Заводны Лес (Беларусь)
Заводны Лес
Заводны Лес (Гродзенская вобласць)
Заводны Лес

Знаходзіцца за 28 км у напрамку на поўдзень ад горада Слонім, за 170 км ад Гродна, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Слонім.

Гісторыя правіць

У ХІХ стагоддзі — невялікая вёска, адносілася да фальварка Забулле, які ўваходзіў у склад маёнтка Новыя Дзявяткавічы. Паводле інвентара 1846 года, вёска знаходзілася ва ўласнасці памешчыка Альфрэда Слізеня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска была спалена фашыстамі разам з жыхарамі[2]. У 1967 годзе за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск.

З 22 ліпеня 1966 года вёска ў Новадзявяткавіцкім сельсавеце. Уваходзіць у СРУСП «Новадзявяткавічы».

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1846 год — 3 двары, 25 жыхароў.
  • XX стагоддзе: ліпень 1969 года — 179 жыхароў.
  • XXI стагоддзе: 2003 год — 23 двары, 34 жыхары; 2020 год — 10 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Васіль Афанасік. Хатыні зямлі нашай Архівавана 4 сакавіка 2016.. 10 красавіка 2014

Літаратура правіць

Спасылкі правіць