Завулак Фабрыцыуса (Мінск)
(Пасля перасылкі з Завулак Фабрыцыуса, Мінск)
Завулак Фабрыцыуса — завулак у Маскоўскім раёне Мінска.
Завулак Фабрыцыуса Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Інстытут культуры, Вакзальная |
Прадпрыемствы | ВА «Мінмедпрепараты», Дом быту, Дэпо метрапалітэна |
Паштовы індэкс | 220001 |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гістарычная даведка
правіцьДа 1926 года — Дзяменцьеўская вуліца, з 1926 па 1977 — вуліца Дзяржынскага, у 1977 годзе ў сувязі са з’яўленнем у горадзе праспекта Дзяржынскага вуліца пераназвана ў завулак Фабрыцыуса (які знаходзіцца побач з вуліцай Фабрыцыуса). Першапачаткова пралягала ад Маскоўскай да Грушаўскай вуліцы, перасякаючы чыгунку Мінск—Брэст. Пасля будаўніцтва дэпо Мінскага метрапалітэна апынулася разрэзанай на дзве ізаляваныя часткі — ад Маскоўскай да вуліцы Фабрыцыуса (150 м, з боку Маскоўскай — тупік) і ад чыгункі да Грушаўскай вуліцы (230 м).
Прадпрыемствы і арганізацыі
правіцьБудынкі на завулак выходзяць бакавымі фасадамі, нумары будынкаў лічацца па іншых вуліцах.
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмедпрэпараты»
- Дом быту
- Дэпо метрапалітэна