Заельнікі (Вілейскі раён)

Зае́льнікі[1] (трансліт.: Zajeĺniki, руск.: Заельники) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Вёска
Заельнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222456
Аўтамабільны код
5
Заельнікі на карце Беларусі ±
Заельнікі (Вілейскі раён) (Беларусь)
Заельнікі (Вілейскі раён)
Заельнікі (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Заельнікі (Вілейскі раён)

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 54 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 82 км ад Мінска, 21 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.

Гісторыя

правіць

У 1800 годзе вёска Заельнічы ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, у складзе маёнтка Лаўцэвічы, уласнасць генерал-маёра І. Няплюева. У 1873 г. вёска ў Рабцоўскай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 26 рэвізскіх душ; у 1908 г. 103,7 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, знаходзілася у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Хаценчыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. У кастрычніку 1943 г. карнікамі спалены 20 двароў, загублены 11 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей.

Насельніцтва

правіць
  • 1800 год — 43 жыхары, 4 двары.
  • 1866 год — 64 жыхары, 8 двароў[3]
  • 1897 год — 107 жыхароў, 17 двароў.
  • 1908 год — 134 жыхары, 19 двароў.
  • 1921 год — 159 жыхароў, 25 двароў[4].
  • 1931 год — 176 жыхароў, 29 двароў[5].
  • 1940 год — 141 жыхар, 35 двароў.
  • 1960 год — 113 жыхароў.
  • 2008 год — 24 жыхары, 15 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIV/291
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць