Зайсанский раён (каз.: Зайсан ауданы) — раён на паўднёвым усходзе Усходне-Казахстанскай вобласці ў Казахстане. Адміністрацыйны цэнтр раёна — горад Зайсан.

Зайсанскі раён
каз.: Зайсан ауданы
Краіна  Казахстан
Статус раён
Уваходзіць у Усходне-Казахстанскую вобласць
Уключае

1 горад раённага падначалення

8 сельскіх акруг
Адміністрацыйны цэнтр Зайсан
Дата ўтварэння 3 верасня 1928 года
Кіраўнік Касымжанаў Цямірбек Жумакулавіч[1]
Насельніцтва (2016)
37 940[2] (4-е месца)
Нацыянальны склад

казахі (96,93%)


рускія (2,26%)[2]
Плошча 10 500 км²
Зайсанскі раён на карце
Зайсанскі раён, карце
Часавы пояс UTC+6
Паштовыя індэксы 070700—070709[3]
Код аўтам. нумароў F, 16
Афіцыйны сайт

Геаграфія правіць

Зайсанскі раён займае паўднёва-ўсходнюю частку тэрыторыі вобласці. На захадзе раён мяжуе з Тарбагатайскім раёнам, на поўначы — з Куршымскім раёнам (мяжа праходзіць па Чорнаму Іртышу і возеру Зайсан), на поўдні і ўсходзе — з Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам Кітая.

Вялікая частка раёна размешчана ў Зайсанскай і Шылікцінскай западзінах, якія ўяўляюць сабой шырокі міжгорны прагін. Менш за палову тэрыторыі раёна занята гарамі. Горы цягнуцца ў шыротным кірунку, займаючы ўсю паўднёвую частку раёна, і прадстаўлены хрыбтамі Саура і Манырак. Хрыбет Саура размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы тэрыторыі раёна. Найвышэйшыя пункты Саурскага хрыбта, горы Музтау («ледзяная гара»), дасягаюць 3500—3816 м, з іх спускаюцца невялікія ледавікі. У напрамку на паўночны захад вышыні паступова зніжаюцца да 1500—1800 м[4].

Клімат раёна — рэзка кантынентальны, з вялікімі сутачнымі амплітудамі тэмпературы паветра. Па кліматычных умовах тэрыторыя раёна адносіцца да пустынна-стэпавай сухой і альпійскай тундрава-лугавой зон. Лета сухое і гарачае, зіма маласнежная і суровая. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 281 мм. Сярэднегадавая тэмпература паветра — −4 °C. Абсалютны мінімум тэмпературы прыпадае на студзень — −50 °C, абсалютны максімум на ліпень — +46 °C. Працягласць безмарознага перыяду 130—150 дзён. Снежнае покрыва ўсталёўваецца ў другой палове лістапада, сыходзіць у першых чыслах красавіка. Сярэдняя вышыня снежнага покрыва да канца зімы дасягае 20-30 см, з ваганнем у асобныя гады ад 5 да 40 см.

Гісторыя правіць

Зайсанскі раён у складзе Сяміпалацінскай вобласці ўтвораны 17 студзеня 1928 года са Сталінскай, частак Дарственай, Нор-Зайсанскай і Тарбатагайскай валасцей Зайсанскага павета.

17 снежня 1930 года акружное дзяленне ў Казахскай АССР скасавана, усе раёны перададзены ў прамое дачыненне рэспубліканскім уладам[5].

10 сакавіка 1932 года раён увайшоў у склад Усходне-Казакскай (с 31 студзеня 1935 года — Усходне-Казакстанскай, с 1936 года — Усходне-Казахстанскай) вобласці[6].

16 кастрычніка 1939 года ў склад зноў утворанага Маркакольскага раёна перададзены 6 сельсаветаў[7].

25 кастрычніка 1957 года ў склад раёна перададзена тэрыторыя скасаванага Тарбагатайскага раёна[8].

11 чэрвеня 1959 года Тарбагатайскі раён адноўлены[9].

2 студзеня 1963 года на базе Зайсанскага і Тарбагатайскага раёнаў утвораны Зайсанскі сельскі раён[10].

31 снежня 1964 года Тарбагатайскі раён адноўлены[11].

Насельніцтва правіць

Нацыянальны склад (на 1 студзеня 2016 года):

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел правіць

У склад раёна ўваходзяць 1 гарадская адміністрацыя і 8 сельскіх акруг, у якіх знаходзіцца 36 сельскіх населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Аким района(недаступная спасылка). Официальный сайт акима Зайсанского района. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017. Праверана 29 лістапада 2017.
  2. а б Численность населения Республики Казахстан по отдельным этносам на начало 2016 года(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2017. Праверана 14 верасня 2016.
  3. Почтовые индексы Казахстана Архівавана 16 ліпеня 2011.
  4. Зайсанский район. Государственный архив Восточно-Казахстанской области и его филиалы. Праверана 29 лістапада 2017.
  5. Справочник по административно-территориальному делению Казахстана (август 1920 — декабрь 1936) / Базанова Ф. Н.. — Алма-Ата: Архивное управление МВД Казахской ССР, 1959. — С. 212—213. — 288 с. — 1 500 экз.
  6. Справочник по административно-территориальному делению Казахстана (август 1920 — декабрь 1936) / Базанова Ф. Н.. — Алма-Ата: Архивное управление МВД Казахской ССР, 1959. — С. 225. — 288 с. — 1 500 экз.
  7. Государственный архив Восточно-Казахстанской области, ф. 752, оп. 2, д. 147, л. 1.
  8. Сборник законов Казахской ССР и указов Президиума Верховного Совета Казахской ССР. 1938—1957 гг., с. 605.
  9. Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1959 г., № 24, с. 379.
  10. Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1963 г., № 12, с. 272.
  11. Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1965 г., № 2, с. 44.