Зайцава (Віцебскі раён)
вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна Беларусі
Зайцава — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна. Размешчана на аўтадарозе Р151 (Дымаўшчына - Старое Сяло) за 10 км на захад ад Віцебска.
Вёска
Зайцава
|
Гісторыя
правіцьУ 1784 г. вёска належала Іосіфу Паўлавічу Багамольцу. У пачатку XX ст. вёска Зайцава Мішкаўскай воласці Віцебскага павета адносілася да Княжацкага сельскага таварыства. У вёсцы было 17 двароў, 91 жыхар. У кастрычніку 1943 г. вёска была знішчана нацысцкімі акупацыйнымі ўладамі (разбураныя ўсе 20 дамоў). Пасля Вялікай Айчыннай вайны адноўлена на ранейшым месцы.
Насельніцтва
правіць- 116 жыхароў (2009)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.