Закальное

вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Закально́е[1] (трансліт.: Zakaĺnoje, руск.: Закальное) — вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рачэнскага сельсавета.

Вёска
Закальное
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1794
Паштовыя індэксы
223835
Аўтамабільны код
5
Закальное на карце Беларусі ±
Закальное (Беларусь)
Закальное
Закальное (Мінская вобласць)
Закальное

Гісторыя

правіць

Назва паходзіць ад кельніка — печы для абпалу цэглы і керамічнага посуду.

Мясцовасць заселена са старажытнасці, за 0,2 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Шведскія магілы, захаваліся 16 насыпаў вышынёй 2—2,5 м, дыяметрам 7—9 м, каля асновы іх відны раўкі; 4 насыпы вышынёй 0,8—2 м, дыяметрам 4 м знаходзяцца побач, на могілках.

Закальное належала Радзівілам, потым Вітгенштэйну.

У сярэдзіне XIX ст.[удакладніць: камент.] Закальноўскім маёнтку Вітгенштэйна было 3189 дзесяцін зямлі, 322 чалавекі (157 мужчын і 165 жанчын). На сялянскі двор прыпадала 10 дзесяцін ворнай зямлі і 2 дзесяціны сенакосу. Быў сядзібны дом (пабудаваны ў 1824), вінакурня, конны млын, валоўня, аўчарня, піцейны дом.

У пачатку XX ст. у маёнтку Закальное 16 двароў і 124 жыхары. У мясцовай школе вучылася 8 дзяцей, іх навучаў Іосіф Гог, пазней — святар Пётр Акаловіч і настаўнік Карп Шабернік.

У 1917 годзе 164 двары, 1084 жыхары

У 1962 годзе 128 двароў, 488 жыхароў.

15 кастрычніка 1976 года да вёскі далучаны пасёлак Шапёнаўка[2], у 1978 годзе да вёскі — пасёлак Грудок[3].

Фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа (у 1995/1996 навучальным годзе — 103 вучні).

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
  3. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня, 13 лютага і 13 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 12 (1566).

Спасылкі

правіць